Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Герб Івянецкага графства


Алесь Белы з М.Люцынкі піша: «На фэсце Св. Міхала, які адбыўся ў Івенцы 2 кастрычніка, ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства. Гэтая тэрытарыяльная адзінка існавала ў 1745-1845 г. і належала спачатку Салагубам, а пазней Плевакам — роду, з якога паходзіць, між іншым, славуты рускі адвакат Фёдар Плевака. Таварыства роду Плевакаў, зарэгістраванае ў Польшчы, і выступіла з ініцыятывай актуалізацыі рэгіянальнай ідэнтычнасці і рэгіянальнай сімволікі.

Віртуальнае адраджэнне Івянецкага графства не мае на мэце утапічнага вяртання ў феадальныя часы. Аднак па ўсім свеце сімволіка былых феадальных тэрыятарыяльных адзінак выкарыстоўваецца ўжо не асобнымі арыстакратычнымі сем’ямі, але шырокім грамадствам, — нашчадкамі іх былых падданых.

Як ні дзіўна, прыватнаўладальніцкае мястэчка Івянец не мела герба ані за часоў ВКЛ-Рэчы Паспалітай, ані за часоў Расійскай імперыі і СССР. У незалежнай Беларусі за аснову герба ўзялі прыватны герб Салагубаў — залаты леў на чырвоным фоне. Герб Івянецкага графства развівае гэтую ідэю далей, спалучаючы асноўныя элементы гербаў Салагубаў і Плевакаў.

У сучасных умовах віртуальнае “Івянецкае графства” можа служыць выключна сродкам самаідэнтыфікацыі людзей, звязаных са слаўным Івянцом і ваколіцамі сваім паходжаннем або іншымі духоўнымі сувязямі, сродкам маніфестацыі рэгіянальнага патрыятызму.

Герб Івянецкага графства можа выкарыстоўвацца і прыватнымі асобамі, для пазначэння паходжання або тэрытарыяльнай прыналежнасці аб'ектаў уласнасці. Напрыклад, як налепка на аўтамабілі – менавіта на гэтым носьбіце герб і быў прэзентаваны гасцям фэсту Св. Міхала і з задавальненнем імі прыняты. Аднак герб не можа быць “прыватызаваны” нейкім камерцыйным прадпрыемствам і выкарыстоўвацца, цалкам або часткова, як прыватная сімволіка суб’екту гаспадарання. А калі б некалі ў будучыні быў адноўлены, напрыклад, Івянецкі раён (скасаваны ў 1965 г.), ён бы таксама меў усе падставы, каб прыняць гэтую зямельную сімволіку».

Блазон і канцэпцыя герба падрабязна па-польску тут:
http://www.plewako.pl/towarzystwo/TRP-UT-02-11.pdf

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments