Закрыццё бара «Малако»: цэлай засталася толькі столя
Месца, што паспела зрабіцца культавым сярод нефармальнай моладзі і творчай інтэлегенцыі сталіцы – бар «Малако», шумна спыніла сваё існаванне 15 кастрычніка вечарынай пад назвай «Апошняя кропля». Можа быць, калі б колькасць наведвальнікаў у звычайныя дні была ідэнтычнай жадаючых трапіць на закрыццё, гісторыя бара склалася б іначай: многія так і не здолелі трапіць у памяшканне. «Ну што, аматары «Малака», зладзілі вы нам закрыццё – цэлай засталася толькі столя…» – падвёў вынік адзін з арганізатараў вечарыны.
Фотарэпартаж