Наста Шпакоўская "Naka"
Наста Шпакоўская дала канцэрт са сваім невялічкім рок-аркестрам у двух аддзяленнях з антрактам пры поўным аншлагу ў мінскім клубе Loft. Выступ быў прымеркаваны да выхаду другога міні-альбома “За минуту до взрыва”. Незадаволеных дзеяй не было. Сольны канцэрт Насты Шпакоўскай з музыкамі (гурт Naka ў негалосных чорных спісах) сабраў нямала гледачоў. Праціснуцца да сцэны было немагчыма. Мэнэджар гурта Андрэй Ісачэнка нават папрасіў прысутных не курыць, бо ў зале былі цяжарныя і дзеці.