i_n_d_e_e_z wrote in by

“Магілёў. Ці будзе ўдалай спроба стаць сталіцай?” — ток-шоў ад Будзьма


Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»

25 лістапада ў Магілёве прайшло оффлайнавае ток-шоў, арганізаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!”. Ток-шоў “Магілёў. Ці будзе ўдалай другая ў гісторыі горада спроба стаць сталіцай?” было прысвечана пытанню аб наданні гораду статусу культурнай сталіцы СНД у 2013 годзе. Актуальная тэма і незвычайны фармат сабралі ў адным памяшканні ў гэты вечар прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і журналістаў, навукоўцаў і маркетолагаў, музыкаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў. Ток-шоў стала першым з выяздных ток-шоў кампаніі.\

Фатарэпартаж