tvoj_fest (tvoj_fest) wrote in by,
tvoj_fest
tvoj_fest
by

Фэст "Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!.."

У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!..
А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!


Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:

Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры
«КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ
 ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»

Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне.
У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне
пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.
Вас чакаюць конкурсы і падарункі!

Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)

Калі:
5 і 6 снежня 2011

Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.

Выступоўцы
5 снежня:


Алесь Камоцкі
Віктар Шалкевіч
Андрэй Плясанаў
Таццяна Беланогая
(Маладзечна)
Таццяна Салаўёва
(Гародня)
Адмысловыя госці –
Stefan
Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.



Выступоўцы
6 снежня:


Аkute
(Магілёў)
BosaeSonca
Recha
Cпрат (Берасце)
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma
(Магілёў)
і іншыя.

Вядоўца фэсту –

Валярына


ПАПЯРЭДНЯЕ
БРАНІРАВАННЕ КВІТКОЎ
. Забраніраваць месцы вы можаце да 5 снежня па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце
вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме
– «Фэст Бронь». Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня,у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22). Колькасць месцаў
абмежаваная – спяшайцеся!

Квіткі.
Дэмакратычныя кошты: першы дзень – 20
000, другі дзень – 40 000, на два дні – 50 000,
за столікам на адзін вечар – 50 000.

ДЛЯ
ЖУРНАЛІСТАЎ уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на
tvojfest@gmail.com ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае
выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад: Гервасій Выліваха, часопіс «Апраметная»,
ул.фотакар), у тэме – «Месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы
таксама дазволеныя – толькі папярэдзьце нас пра ваш намер загадзя.



Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments