Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе: Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»
Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне. У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту. Вас чакаюць конкурсы і падарункі!
У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утульнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Мінск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
5 і 6 снежня 2011
Пачатак імпрэзаў а 19.00.
Выступоўцы 5 снежня:
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
Віктар Шалкевіч
Андрэй Хадановіч
Алесь Камоцкі
Андрэй Плясанаў
Юля Новік
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Андрэ Бём
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Раман Яраш
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.
Выступоўцы 6 снежня:
Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.
Аўтар ідэі і вядоўца фэсту – Валярына
Квіткі. Дэмакратычныя кошты: першы дзень – 20 000, другі дзень – 40 000, на два дні – 50 000, за столікам на адзін вечар – 50 000.
ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ УВАХОД ВОЛЬНЫ ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на tvojfest@gmail.com ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад: Гервасій Выліваха +3, часопіс «Апраметная», ул.фотакар), у якія з дзён вы збіраецеся быць (адпаведна пра якія будзеце рабіць матэрыялы), у тэме – «месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы таксама дазволеныя – толькі папярэдзьце нас пра ваш намер загадзя.
Крыніца інфы. Фэст у ФБ. Фэст УК.