Зварот да ККББ аб прысвячэнні нашай краіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі, людзі сумлення і добрай волі. Прашу з усёй сур'ёзнасцю паставіцца да гэтай абвесткі і закліку, не разглядаць яго, як чын і акт некалькіх асобных людзей, але як ваш уласны, сугучны з іншымі, акт пакаяння\пакуты, аддання сябе Богу і Маці Ягонай, перапрашэння за грахі нашыя і ўсяго свету, як чын дзеля Айчыны нашай, дзеля суайчыннікаў, дзеля сваякоў, дзеля сябе...