nicolaev wrote in by

Зянон Пазняк да Сяргея Каваленкі

Зянон Пазняк: "...я хацеў бы зьвярнуцца да Сяргея Каваленкі, каб спыніў галадоўку, якая адбываецца пад гвалтам прымусовага кармленьня. Сэнс галадоўкі скончыўся тады, калі лукашысты, парушыўшы ягонае права і закон, сілай яго зьвязалі і пачалі (насуперак яго волі) уводзіць яму харчаваньне ў арганізм. Прымусовае харчаваньне галадоўніка руйнуе яго здароўе. Нішчачы чалавека, каты ствараюць сабе бандыцкае алібі ў выпадку лятальнага зыходу. Маўляў, а мы яго ратавалі. Галадоўку гвалтам спынілі Каваленку яны — ягоныя турэмшчыкі-гвалтаўнікі. Таму цяпер трэба прыняць рашэньне разумна выходзіць з галаданьня самому і рыхтаваць зварот у пракуратуру аб зьдзеках над яго асобай у турме, аб парушэньні яго права на галадоўку пратэсту. Гэта трэба рабіць, каб ніхто з катаў і абслугі рэжыму потым ня здолеў адмыцца...".