kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote in by,
kurt_bielarus
kurt_bielarus
by

Сёньня Дзень роднай мовы

Праваслаўны або каталіцкі,
Ці які там твой будзе парог, –
Яе разам з матчынай цыцкаю
Даў табе ў твае вусны Бог.

Пі. І ведай: гіне ў пракляцьцях
І зь дзярма павек не ўстае
Той, хто выплюнуў цыцку маці
Або злосна ўкусіў яе.

І на іншых вяршынях суровых
(Вера! Роўнасьць! Свабода! Край!)
Ты струменьчык матчынай мовы,
Быццам маці, не забывай.

Ты забыў? Ну што ж, на дасьвецьці
Ты бяз сонца будзеш канаць...
Шмат прыўкрасных грудзей на сьвеце,
Ды ня ўспоіць цябе ні адна...

Сярод іншых сьвятынь неаджыўшых
Даў яе нам на кожны парог,
Твар да нас, – усялякіх, - схіліўшы
Зь невымернаю літасьцю Бог.

7.V.1976. У. Караткевіч
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments