Пасыпаючы галаву попелам мараў і надзеяў, маю давесці да супольнасці, што -- з ласкі і волі нашага Пана -- адведаць чарговую Мшу за Народ Беларускі кожны з нас зможа толькі тады, калі самастойна паклапаціцца аб гэным і прыкладзе дастатковыя намаганні. Як вы можа ўжо зразумелі, на агляданую будучыню Імшаў за НБ у ранейшым фармаце ў Менску не прадбачыцца.
Але Імшы "за пакаянне Народу Беларускага і вызваленне Беларусі ад усялякага духоўнага і маральнага зла", тым ня меньш, абавязкова павінныя справавацца дзе заўгодна на зямлі -- і менавіта ў першую суботу кожнага месяца -- ў дзень асаблівага ўшанавання Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. І гэнак будзе!
Прынамсі адная Найсвяцейшая Ахвяра ў азначаны дзень штомесяц будзе складацца праз айца-дамініканіна Пятра Рудкоўскага aka john_cupala, дзе б ён на той час ні знаходзіўся. Але патрапіць на тую Мшу ня змогуць ня толькі тыя, за кім трэ' была месяцамі лётаць з рупарам і крычэць: "Прыходзьце! Не праходзьце! Заходзьце!", -- але і тыя, хто прыходзіў кожны раз, і прыходзіў ба надалей. Крэдыт Панскі праелі -- далей здабывайма хлеб і ваду самастойна.
Што-ж можаце зрабіць менавіта Вы? Калі Вы святар, прашу Вас кожную першую суботу служыць на сваім месцы ў вышэйзгаданай інтэнцыі Мшу Св. -- хоць прыватную, хоць з удзелам парафьянаў, хоць у Беларусі, хоць на Св. Зямлі. Калі Вы "просты чалавек" -- замаўляйце на першую суботу месяца ў вышэйзгаданай інтэнцыі Мшу Св. -- у вашым касцёле, альбо ў суседнім, альбо дзе атрымаецца -- і прыходзьце на тую Мшу разам з бліжнімі пакутнікамі беларускімі.
Як быў напісаў нядоечы: "Не единственное оставшееся, но единственно действенное, что остаётся делать беларусам: покаяние за себя и за соседа, за предков своих и соседских; и вручить себя, семью, сообщество, страну Богу -- через Богородицу; и быть верным и преданным Богу, даже падая, но каясь и вставая". Вялікі Пост -- годны час дзеля вялікай справы. З Панам Богам +