07.04.12. Св. Імша за Народ Беларускі -- ў вашым касцёле!
Нагадваю шаноўным чытачам і патрыётам, што кожную першую суботу месяца (07.04.12., 05.05.12., 02.06.12. і г.д.) і ў свята Беззаганнага Сэрца Марыі (16.06.12.) дзе заўгодна на зямлі (а лепей у РБ), хоць прыватна (а лепей публічна), у якой заўгодна мове мусяць адбывацца Імшы святыя "за навяртанне Народу Беларускага[ і вызваленне Беларусі ад усялякага духоўнага і маральнага зла". Вы, калі жадаеце, яшчэ паспяваеце прадпрыняць пэўныя чыны, каб гэная Мша ў адмысловы дзень адбылася ў вашым, альбо ў суседнім, альбо ў дальнім храме Божым. Бог заплаці. З Богам +
