З Jasnej Góry -- на Каменную горку
З Польшчы даведаўся, што ў Менску (!) пелігрымуе спісак цудоўнага абразу Маці Божай Чэнстахоўскай -- у межах міжнароднай pro-life кампаніі "От океана до океана", на падтрымку цывілізацыі жыцця і краёў Эўропы з маральна арыентаваным заканадаўствам (Венгрыя, Польшча, Летува), якія дужа церпяць ад эўразвязаўскіх амаральных сіл. Акцыя праходзіць з багаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (БПЦ) і старшыні АЗЦС МП РПЦ Мітрапаліта Іларыёна. Нажаль PR-кампаніі акцыі практычна няма, інфу давялося збіраць па кроплях. Выдатна тое, што ў гэты час ікона знаходзіцца ў нашым горадзе Менску! -- у храме св. Мікалая Японскага (добраться до храма можно от ст. м. Каменная горка, проехав на транспорте в сторону рынка Ждановичи 3 остановки до Домбровки (ул. Колесникова-Лидская); тел. МТС для справок: +375 (29) 701-99-55 о. Павел Сердюк). Памаліцца ля іконы (у т.л. за жыццё Сяргея Каваленкі) можна, як моўлена, у любы час пасля 14 гадзін недзе да 20-й вечару. У пятніцу 16 сакавіка вячэрняя служба -- а 18 гадзіне; у суботу 17-га ранішняя служба а 11-й, а 17-й пачнецца ўсяночнае чуванне ля іконы; у нядзелю 18-га служба а 9-й і а 17-й гадзіне, пасля чаго ікона на тыдзень будзе перавезеная ў іншае месца, і вернецца потым назад. У Менску ікона меркавана будзе недзе да лета, але прыходзьце да Матулі хутчэй, не адкладаючы ў доўгую скрыню!
