Захапленні – Ганна Хітрык «Жывуць бруд і гліна!» ( + фота, відэа)
Ганна Хітрык
Найперш яна як след выпацкалася, перамазаўшы свайго мужа, і, пракрычаўшы пераможнае «Жывуць бруд і гліна!», падабралася да ганчарнага круга. Пры гэтым Лявон, спакойны і інтэлігентны мастак-кераміст, у думках узяўся за галаву. Складана сказаць, што менавіта ён падумаў у той момант. Але ўжо праз 10 хвілін, радасна ўсміхаючыся, ён з палёгкай уздыхнуў: «Ды тут і здольнасці ёсць! Дзіўна: у яе з першага разу атрымліваецца тое, чаму мае студэнты вучацца цэлы год!» Увогуле, пасля таго, што здарылася ў майстэрні, Ганна Хітрык як сумленны чалавек проста абавязаная развіваць свае здольнасці.
Фота і Відэарэпартаж
