Ён размаўляе з карчакамі і асабіста ведае ляснога ката. «Лёнік, Лёнік! — кажуць яму высахлыя дрэвы. — Не праходзь міма, вазьмі нас з сабой, мы такія старэнькія, але табе яшчэ спатрэбімся!» І Лёнік бярэ іх з сабой, пасяляе пад дахам свайго дома: радасныя карчы прыжываюцца і, ператвараючыся ў сталы, крэслы, вешалкі і нават дзіцячыя цацкі, застаюцца назаўжды.
Фота, відэарэпартаж