Бр. Пётра Рудкоўскі OP - "Палітвязні ля варотаў Касцёла. Касцёл ля варотаў сумлення"
Грамадства, якое дазваляе пераслед людзей за іх палітычныя перакананні, з'яўляецца маральна няспелым грамадствам. Але грамадства, насякнутае крывёю дзясяткаў тысяч нявінных чалавечых істотаў, якое пры гэтым пасміхаецца з гэтай праблемы (маўляў – от, дробязь) – гэта грамадства, якое знаходзіцца на найніжэйшай стадыі маральнай дэградацыі. Грамадства без будучыні...