i_n_d_e_e_z wrote in by

Захапленні Apple Tea: «Лепш за ўсё пельмені гатуюць мужчыны. А менавіта — Ігар Сацэвіч»


Apple Tea

Іх не палохае карпатлівасць і залішняя працаёмкасць лепкі пельменяў. Для хлопцаў з Apple Tea пельменная творчасць — не проста нагода прабавіць разам вечар і пабалбатаць, гэта цэлая традыцыя, свайго кшталту абрад, у таемства якога нам нечакана атрымалася пракрасціся. У новай серыі праекту “Захапленні” — неацэнныя веды пра тое, які алкаголь найлепей падаваць да пельменяў, як і, галоўнае, навошта гатаваць пельмені, ну і, вядома, само захапленне адных з самых вядомых беларускіх джазмэнаў Аляксандра Сапегі, Ігара Сацэвіча і Міхаіла Філіпені.



Фота і відэарэпартаж