i_n_d_e_e_z wrote in by

Ігар Варашкевіч: «У зімовую тайгу на тыдзень — вось гэта я разумею!» (відэа, фота)


Ігар Варашкевіч, "Крама"

Ён больш рыбак-турыст, чым проста рыбак або проста турыст. Калі рыба клюе — выдатна, а калі не, таксама не бяда, бо можна проста сядзець ля возера, глядзець на яго і атрымліваць асалоду ад чысціні і прыгажосці загарадных малюнкаў: лёгкае паветра, ціхамірнасць, цяпло вогнішча і дарагія сябры побач. Героі чарговай серыі праекту «Захапленні» Ігар Варашкевіч, лідар гурта «Крама», і яго жонка Соф’я Багаўкова.