07.07.12. Імша за Айчызну
У 1ю суботу ліпеня -- 07.07.12. (завяршальны дзень урачыстасцяў на гонар МБ Будслаўскай, Каралевы Беларусі, вігілія ўрачыстасці МБ Тракельскай у санктуарыі НПМ у Тракелях) -- а 18:30 гадзіне ў Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Менск, пл. Свабоды, 9) і а 20:00 гадзіне ў касцёле Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага дэканату (за гэта дзякуй вялікі кс. Сяргею Сурыновічу) мае адбыцца Імша за Айчызну і Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўрачыстага прысвячэння народу нашага і краіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі, навяртання Народу Беларускага і вызвалення Беларусі ад усялякага духоўнага і маральнага зла. Запрашаем да ўдзелу -- прынамсі праз падтрымку душэўную і лучнасць у духу.
