
Аляксандр Багданаў. Papa BO
Як прадзюсер, ён выбраў нялёгкі шлях: займацца беларускай альтэрнатыўнай музыкай, загадзя ведаючы, што яна не атрымае вялікага распаўсюджання – адчайны крок. Шмат гадоў таму ён пачынаў з кватэрнікаў і судзімасцяў за незарэгістраваную канцэртную дзейнасць. Зараз Аляксандр Багданаў (або Папа Бо) афіцыйна ўзначальвае канцэртнае агенцтва і лэйбл BOpromo, а таксама з’яўляецца дырэктарам найбольш цікавых незалежных груп і музычных праектаў Беларусі: «Серебряная свадьба», «Кассиопея», Port Mone, Botanic Project, «Нагуаль» ды інш. Чаго яшчэ яму для прафесійнага шчасця трэба – у інтэрв’ю для «Будзьма беларусамі!»
Фотарэпартаж