Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

06.10.12. Імша за Айчызну і Навэна да Маці Божай Будслаўскай

У 1ю суботу кастрычніка, месяца Св. Ружанца -- 06.10.12. (вігілія Нядзелі Панскай і ўрачыстасці НПМ Каралевы Св. Ружанца ў санктуарыі МБ у Пампэях і ў святынях МБ Ружанцовай) -- а 18:30 гадзіне ў Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Менск, пл. Свабоды, 9) і а 19:00 гадзіне ў касцёле Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага дэканату (за гэта дзякуй вялікі кс. Сяргею Сурыновічу) мае адбыцца Імша за Айчызну і Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўрачыстага прысвячэння народу нашага і краіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі, навяртання Народу Беларускага і вызвалення Беларусі ад усялякага духоўнага і маральнага зла. Калі так станецца, што ўважыце гэна за добрую і годную вашае ўвагі справу, запрашаем і вас да ўдзелу ў Імшы -- прынамсі праз падтрымку душэўную, малітоўную і лучнасць у духу. У межах падтрыхтоўкі да споведзі, аб якой прасіла Маці Божая, можна выкарыстаць наступныя матэр'ялы...

"Разважанні на 1ю суботу кастрычніка-2012"
"Першасуботні рахунак сумлення" (html, pdf)
"Таямніца Марыі" (html, pdf)
"Посвящение Пресвятой Богородице" (html, pdf)

Звяртаем увагу чытачоў на "Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды Навэнны да Маці Божай Будслаўскай і перэгрынацыі копіі Яе цудоўнага абраза", і ўтропы Ягонае Эксцэленцыі, заахвочваем да тае Навэнны, маючы надзею, што яна -- як дась Божа -- вынікне ўрачыстым прысвячэннем краю і люду нашага Безаганнаму Сэрцу НПМ пад час урачыстасцяў у Будславе ў 1ю суботу ліпеня-2013. Заахвочваем роўна і да малітвы за вашага святара, аб якой пісалася ўжо раней. З Богам +

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments