Можа толькі адна акалічнасць адрознівае мяне ад большасці. Я на рэферэндуме рашуча сказаў: “НЕ!”
…Пасля рэферэндуму прайшло два тыдні: падскачылі ў крамах кошты на харчаваньне, ужо павыпускалі амаль усіх арыштаваных удзельнакаў акцый пратэсту супраць вынікаў рэферэндуму.
Пачаўся лістапад...падзеі ва Ўкраніе звярнулі на сябе ўвагу жыхароў большасьці ўсходне-еўрапейскіх краінаў. Адбываліся выбары прэзідэнта Украіны, самай вялікай дзяржавы ў Еўропе. Яны не маглі не зацікавіць і мяне. Пасля першага туру засталося два кандыдаты: Януковіч і Юшчанка. Не буду зараз пералічаць мінусаў аднаго і плюсаў другога. Мяне ўразіла зусім іншае!
Перад самым днём выбараў 20 лістапада я ўжо ва Ўкраіне і плыня падзеяў захоплівае мяне.
А больш за усё уразіла мяне вось што. Украінцы становяцца на абарону свайго выбару, яны стаяць там не за спадара Юшчанкі, не з-за нейкіх грошай. Яны абараняюць СВОЙ ВЫБАР - СВАЮ БУДУЧЫНЮ!
У размове са звычайнымі людзьмі дводзіцца чуць, што за год да гэтых падзей большасьць думала, што будзе як заўсёды: народ прагаласуе супраць, але будзе як захоча ўлада :( Толькі адзінкі верылі ў перамогу, але падзеі праз год паказалі зусім іншае: нацыя паўстала і перамагла.
Народу надакучылі шматлікія знявагі і абыякавасць з боку ўлады да іх праблемаў. Яны не хочуць больш хама і банды ва ўладзе. Ім не трэба паклонаў Кучме як “цару бацюшке”, а таксама падачак з боку ўлады перад выбарамі. Украінцам патрэбны не “понятия”, а ЗАКОН!
Вось чаму вярнуўшыся ў беларускю рэчаіснасць – стала крыўдна. Крыўдна з-за таго, што беларусы вельмі добрыя з тымі, хто гвалтуе і падманвае іх!
Як казаў вялікі беларус Кастусь Каліноўскі: “Урад для народа, а не народ для ўрада!”. Гэты ўрок гісторыі імкнуцца забыць і замаўчаць, прапагандуючы пакорліваць і маўчаньне.
Але ёсць у Беларусі людзі гатовыя бараніць свой гонар і сваю свабоду, ісці да перамогі, перамогі над злом, якое гвалтуе і падманвае...
PS. Для асабліва недаверлівых магу сказаць: на паездку затраціў 60 у.а. уласных грошаў. І яшчэ, за украінскую сярэднюю зарплату можна купіць не меней прадуктаў, чым за сярэднюю беларусаў.
Janka
Пішыце на: plebs@tut.by
Дапамога ў раздрукоўцы: http://www.livejournal.com/users/alternativy_net/
Наклад: 299 асобнікаў.