15 лістапада ў капліцы Маці Божай Вострабрамскай у Вільні адбудзецца св. Імша на беларускай мове ў інтэнцыі Беларусі. Запрашаем усіх ахвотных памаліцца за нашу краіну напярэдадні ўрачыстасці Маці Міласэрнаснасці. Св. Імшу а 15 гадзіне літоўскага часу будзе цэлебраваць кс. Павел Гедройць. Падчас наведвання Вострай Брамы ў Вільні існуе выдатная магчымасць атрымаць поўны адпуст у Актаве Заступніцтваў Вострабрамскай Маці Божай.
У гэтым годзе Актава Заступніцтва распачнецца 11 і завершыцца 18 лістапада. У гэтым тэрміне апрача св. Імшаў на літоўскай і польскай мовах, а 15 гадзіне будуць цэлебравацца св. Імшы на рускай, ўкраінскай, італьянскай, нямецкай, ангельскай і францускай мовах. Культ Маці Божай Міласэрнасці вельмі распаўсюджаны сярод вернікаў на былой тэрыторыі гістарычнай Віленскай дыяцэзіі, аднак нажаль вельмі мала людзей з Беларусі маюць магчымасць паехаць у Вільню па прычыне розных памежных бюракратычных патрабаванняў з боку Літоўскай Рэспублікі.
кс. Павел Гедройць