Ліст да грамадзянаў
ад звычайнага чалавека.
Ад большасьці можа адрозніваюся толькі тым, што размаўляю па-беларуску і лічу гэта гонарам для сябе. Але ліст не аб гэтым.
...Раней я вельмі цікавіўся палітыкай і зараз працягваю цікавіцца ёй, асабліва беларускай, бо упэўнена лічу, што вызначае лад нашага жыцця, яго якасьць і яго дабрабыт!
Дык вось, адбылася гэта гісторыя трошкі больш за тры месяцы назад. Знаёмы прапанаваў паўдзельнічаць на выбарах і рэферэндуме (17 кастрычніка) ў якасьці назіральніка... Тут мне давялося быць сведкам здрады, здрады сябраў выбарчай камісіі свайму народу. Можа ніхто не здзівіцца гэтаму і скажа: “Наіўны!” Але гэта мяне моцна ўразіла, гэты цынізм і нахабнасць з іх боку, гэта плявок на закон і канстытуцыю. Галасы большасьці былі цалкам праігнараваны, а напісана тое, што спусцілі з верху :( Было вельмі крыўдна, што ў нас скрадаюць будучыню...
Потым было 18 кастрычніка. Пяць тысяч людзей, якія ў той момант выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Яны рашуча заяўлялі: “Мы сказалі на рэферэндуме НЕ!” Але чаму іх было толькі пяць тысячаў?! Большасць жа на рэферэндуме сказалі НЕ. У Менску дакладна. Можа гэта я такі “нешчасліўчык”, але сярод усяго свайго кола знаёмых (яно даволі шырокае) не знайшлося тых, хто падтрымаў змены ў канстытуцыю, мягка кажучы (стварэньне манархіі, як у Туркменіі)...
19 кастрычніка, быў сведкам таго, як збівалі пратэстуючую моладзь АМАПаўцы і швыралі яе ў загаддзя падрыхтаваныя аўтобусы. :( Нейкі разумны чалавек тады сказаў: “Дзяржава, якая збівае сваіх дзяцей, сваіх вучнях і студэнтаў НЕ МАЕ БУДУЧЫНІ!” А адзін дзядок, які прыехаў з іншага гораду за свой кошт абараніць свой выбар, казаў: “Не трэба баяцца гэтую дзяржаву, яна слабая, бо кіруецца і кіруе толькі гвалтам!”
Мы стаялі на кастрычніцкай плошчы да канца тыдня. Нас было ўсяго па 300-500 чалавек. Але кожны дзень мяне нешта цягнула і цягула туды... Гэта была прага СВАБОДЫ!
Нехта паспрабуе сказаць, што гэта была правакацыя апазыцыі. Але не было там ніводнага партыйнага лідэра (кагосьці проста пасадзілі ў першыя дні, хтосьці ляжаў у шпіталі са зламанымі рэбрамі і парванай селязёнкай). Там быў просты НАРОД! Яго маленькая частачка, але частачка, якой неабыякава, як будуць жыць яны і іх дзеці ў гэтай краіне. Яны думалі пра будучыню!
Гэта маленькая частка працягнула змаганьне нашых продкаў за ПРАВА ГОЛАСУ, за права людзьмі звацца!
Кожны жыве надзеяй у лепшую будучыню, а ў нас яе скрадаюць...
Janka
Пішыце на: plebs@tut.by
Дапамога ў раздрукоўцы: http://www.livejournal.com/users/alternativy_net/
Наклад: 299 асобнікаў.
---------------------------------------------
ліст ад зацікаўленага