Александр Жданович ( Tarantino ) (i_n_d_e_e_z) wrote in by,
Александр Жданович ( Tarantino )
i_n_d_e_e_z
by

Паштоўкі на доўгую памяць

543811_544610002217452_320758505_n[1] 

Фатограф кампаніі «Будзьма беларусамі!", удзельнічае ў сацыяльна-дабрачыннай акцыі «ДОБРАЯ СПРАВА», якая праводзіцца рок-клубам «ТNТ». Творчыя людзі горада аб'ядналіся, каб дапамагчы дзецям-сіротам: у рамках акцыі выступяць больш за два дзесяткі гуртоў і выканаўцаў, а таксама адбудзецца выстава-продаж работ вядомых мастакоў і фатографаў - усе сродкі, атрыманыя ад продажу кві
ткоў і работ, пойдуць на куплю падарункаў і арганізацыю навагодніх святаў для дзяцей з дзіцячых дамоў.
Аляксандр Tarantino Ждановіч, фатограф «Будзьма беларусамі!", падрыхтаваў для дабрачыннай акцыі унікальную серыю паштовак з партрэтамі актуальных і любімых музыкаў. Гэта 16 яркіх і высакакласных фатаграфій, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці міні-плаката любімага артыста (ідэя паштовак з выявай «любімых артыстаў» прыйшла з успамінаў пра савецкія продажы малюнкаў «артыстаў эстрады і кіно»), або ў якасці звычайнай паштоўкі, якую можна паслаць па пошце.
Гэтая серыя паштовак надрукаваная абмежаваным накладам у колькасці 50 асобнікаў і будзе выстаўлена на продаж па цане 80.000 за камплект (кошт можа падвышацца ў залежнасці ад вашага жадання і магчымасці дапамагчы дзецям ). Набыць іх можна падчас дабрачыннага марафону 15 і 16 снежня ў памяшканні клуба «ТNТ» (вул. Рэвалюцыйная, 9).
Сярод музыкаў на паштоўках такія вядомыя асобы, як Бенька, Сяргей Міхалок, Віталь Артыст, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Аляксандр Ліберзон, Аляксандр Кулінковіч, Іван Кірчук, Vinsent і іншыя.

http://budzma.org/budzma/fota-na-douhuyu-pamyac.html
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments