nicolaev wrote in by

Вось такая нямецка-беларуская Вільня : )

"У берлінскай кватэры ў мяне ёсць асобны пакой для беларусаў. Я вырашыў, што калі ў мяне няма магчымасці паехаць у Беларусь, то я запрашаю Беларусь да сябе. Зараз я пераехаў у Вільню, каб быць яшчэ бліжэй да любай краіны. Я працую праз інтэрнэт, у мяне вольны графік, таму магу сабе дазволіць жыць у любой кропцы планеты. У Вільні я жыву ў беларускай дыяспары. Жыву з беларусамі, ем беларускую ежу, якую ім перадаюць родзічы. Часта на нашым стале гуркі, смачнае беларускае варэнне, дранікі. Кожны дзень я чытаю беларускія парталы і літаратуру. Калі жыў у Беларусі, купіў столькі кніг, што мне яшчэ на сто гадоў хопіць..."