Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Малітва за беларускую мову

Малітва за беларускую мову

О, усемагутны Божа, уладар неба і зямлі!

З дзіцяцым даверам маім Цябе прашу: не пакідай нас і заставайся з намі. Выслухай жа нашыя малітвы: няхай людзі, расплюшчыўшы вочы, ўбачаць, на якой цудоўнай зямлі яны жывуць, і пачуюць, на якой мілагучнай мове яны могуць размаўляць. Бацька наш, Ты ўвесь свет стварыў і духам Святым усё прасвяціў, ажывіў і ўпрыгожыў. Просім Цябе: надзялі ўсіх нас сілаю, бязмежным даверам, ахвярнаю шчырай любоўю да Бацькаўшчыны, дзе мы нарадзіліся, да той мовы, якая засталася нам у спадчыну ад нашых продкаў беларусаў.

Мы, дзеці беларускага народа, імкнемся сумленна выконваць волю Тваю і запаветы Твае. У шчырай пакоры просім Цябе: злітуйся над тымі, хто адрокся ад сваёй мовы, даруй ім грахі, бо ці ёсць большы грэх, чым адрачэнне ад продкаў сваіх, ад каранёў, штo жыццё нам далі. Прасвятлі, Госпадзі, іх розум, здымі чорную смугу з вацэй іхных. Хай успомняць адкуль яны, хто яны, хай не цураюцца сваёй мовы, сваёй радзімы. Божа міласэрдны, злітуйся над тымі, хто зневажае нашу мову, наш народ, нашу гісторыю, не карай іх жорстка, бо не ведаюць яны, што твораць.

Прашу Цябе, Святы Уладыка, пашлі нашаму народу еднасць, згоду і паразуменне нашым людзям у дачыненні да сваёй Радзімы Беларусі.

Ухвалі, Ойча, працу настаўнікаў, пісьменнікаў, вучоных і ўсіх іншых патрыётаў-беларусаў на карысць Адраджэння мовы нашай беларускай.

О, наймагутны Божа, зрабі так, каб мы, дзеці Беларусі. ніколі не пакідалі нашай беларускай мовы, а наадварот, усім сэрцам любілі яе. А таксама не пакінь, Божа. тых, хто смуткуе і тужыць на сваёй Радзіме, і асабліва тых, хто паддаўся спакусам, што адводзяць ад веры ў Беларусь. Пашлі беларускаму народу сваіх служак, якія набожным жыццём вялі б наш люд да лепшае долі, да свядомага служэння Айчыне. Пачуй, Божа, малітву маю і зрабі тое, пра што прашу! Амін.

(Заяц Марыя, вучаніца 9 класа [г. 1998] СШ № 169 г. Менска)

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments