nicolaev wrote in by

Ляці пад сцягам Хрыста -- з Хрыстом, у Хрысце, для Хрыста!

«Мяне моцна закранае прыклад беларускага народа — як глыбока яны перажываюць муку Хрыста. Часамі гэта настолькі глыбока, што яны адчуваюць сябе таксама вялікімі грэшнікамі, не маючы ўжо больш надзеі, што ім могуць прабачыць,зазначыў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, гаворачы пра прыклад, які святар павінен даваць вернікам. — Прычына пакутаў нашага народа ў тым, што яны не маюць сілы падняць галаву — настолькі нягоднымі яны сябе адчуваюць (баючыся, што падняўшы галаву, яе могуць адсячы). Мы пасланыя да гэтага народа, каб ён узняў галаву і каб мы маглі глядзець яму ў вочы і сказаць, што гэты народ каштоўны ў вачах Бога».