Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Будслаў. Першыя ў свой час...

Іна Ламака - «Першыя ў свой час...»

«Нешматлікую моладзь з Кальварыі згрупавалі кляўзуровыя дамініканкі, Сёстры ад Анёлаў, і малады ксёндз Міхал Сапель, якому даручана было служэнне ў касцёле на Кальварыйскіх могілках і ў прыстасаваным тады пад канцэртную залу касцёле святога Роха на Залатой Горцы. На пачатку 1990-х гадоў моладзь перапаўняла неперадольнае пачуццё прыналежнасці да каталіцтва, мы маглі больш не маскіравацца і не хавацца...

Як даўно гэта было, аж дваццаць два гады таму! Колькі ўсяго перажыта... Пілігрымы ідуць цяпер гучна, спяваюць песні, праводзяць катэхізацыю, раздорваюць абразкі, вітаюць праезджых. Цяжка сказаць, хто цяпер не чуў пра вёску Будслаў. Часы змяніліся. Жыхары Беларусі перасталі здзіўляцца сёстрам у габітах і святарам у сутанах. Маці Божая ўчыніла цуд для ўсіх нас!»

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments