![57RUYg3uJSQ[1] 57RUYg3uJSQ[1]](https://ic.pics.livejournal.com/i_n_d_e_e_z/9329110/205337/205337_original.jpg)
Якім чынам можна ацаніць маштаб творчасці таго ці іншага пісьменніка?Думаю, праз ступень запатрабаванасці аўтара ў суседніх жанрах мастацтва – тэатры, кіно, музыцы. Галоўнае: ці з’яўляецца калодзеж яго творчасці бяздонным і да якой ступені прадстаўнікі іншых сфер могуць чэрпаць адтуль новыя ідэі і вобразы? Невыпадкова, што з пантэону нашых класікаў у айчынных тэатрах найбольш шырока прадстаўленая творчасць Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча.