Ці ёсць супярэчлівасць візіі гісторыі ВКЛ праблемай?

"4 мая ў Мінску адбылася публічная дыскусія «Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?»...

«Вось з аднаго боку былі беларусы — з культурай, гарадамі і ўсім такім, а літоўцы мелі мілітарную моц, і вось гэтае яднанне адбывалася мірна. Гэта значыць інтэрас: у літоўцаў энергія, але культуры няма, яны бегаюць там з палкамі, усіх б’юць, але ў галаве там, значыць, нічога; а беларусы сядзяць цывілізавана у гальштуках. І абодва народа знаходзяць адзін у адным партнёра.

Мо, канечне, я тут утрырую, але сутнасць размовы такая. Для літоўцаў гэта смешна гучыць. Пра гэта, дарэчы, ні адзін літоўскі гісторык не пісаў. Як гэта можа быць: прыбягае ён з палкай і кажа, маўляў, забяру тваю культуру, мову і будзем сябраваць. Малаімаверна, што ўсё было так мірна. Там павінны быць канфлікты, і яны, безумоўна, былі. Таму перыяд Сярэднявечча і ўтварэння ВКЛ трэба пераглядаць і паглыбляцца, каб не было гэтага ідэалізму.

Канечне, было так, што нашая эліта асімілявалася ў бок беларусаў з самага пачатку, і пасля, у XVI стагоддзі пачалася асіміляцыя эліты ў бок польскай культуры, мы гублялі эліту, гэта самы вялікі мінус, прызнаваць гэта дыскамфортна»...

ВКЛ не было этнічнай дзяржавай. У Сярэднявеччы дзяржавы не будаваліся па этнічным прынцыпе. Кіраўнікі ВКЛ, паны-рада, тыя людзі, якія прымалі рашэнні, не імкнуліся працаваць на сучасны літоўскі народ альбо на сучасны беларускі».

Паўстае пытанне: а як аб’ектыўна 500 гадоў існавання ВКЛ паўплывалі на сучасныя народы? «Справа ў тым, што і той, і той народ прыйшлі ў найноўшы час т.зв. сялянскімі народамі. Сацыяльная эліта была альбо паланізаваная (нашчадкі змагаліся ў войсках Пілсудскага), альбо русіфікаваная. І новая нацыя будавалася на сялянскай аснове традыцыйнай культуры»..."

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=109269

неша я не цямлю. якія летувісы і беларусы ў часы фармавання ВКЛ? і цудоўна выходзіць: балты=літоўцы=сучасныя летувісы.
так, ВКЛ - федэратыўная дзяржава. але жамойты былі на яе перэферыі і не гралі першую скрыпку (і этнічна і структуры вертыкалі ўлады). так, яны маюць права на спадчыну ВКЛ, але ж не на ўвесь пірог. ядро ВКЛ - сучасная Беларусь, адсюль і танчыць трэба. а не на імпрэзах за летувіскія грошы старацца ім дагадзіць.
"ВКЛ не было этнічнай дзяржавай". ці так ужо? ліцвіны супрацьпастаўлялі сябе караняжам, адрознівалі сябе ад жыдоў, маскалей, татар, жымойтаў, немцаў.. хоць і зразумела, што там дзе вялікія грошы і ўлада, то касмапалітызм квітнее..