Александр Жданович ( Tarantino ) (i_n_d_e_e_z) wrote in by,
Александр Жданович ( Tarantino )
i_n_d_e_e_z
by

Дзмітрый Навіцкі: “Язда па Беларусі – быццам у клей трапіў”

navicki

Пешаходы і вадзіцелі скардзяцца адзін на аднаго і ў адзін голас крычаць аб тым, што культуры кіроўства ў нас наогул няма. Ці так гэта? Якая сувязь паміж дэфіцытам ёду ў арганізме і бессістэмнай яздой? Што будзе, калі прыбраць хуткасныя абмежаванні, і як правільна паводзіць сябе ў заторы – пра гэта распавядае Зміцер Навіцкі – аўтамабільны журналіст, рэдактар газеты “Аўтабізнэс” і партала abw.by, падарожнік і нястомны змагар за культурнае кіроўства аўтамабілем.

– У кожнай краіны свой стыль кіроўства, што тлумачыцца сацыяльнымі, антрапалагічнымі, эканамічнымі, палітычнымі і іншымі прычынамі. Напрыклад, у Іспаніі ў людзей зусім іншы рытм жыцця, чым у беларусаў. Многія іспанцы выпіваюць не менш за бутэльку віна ў дзень, што прыкметна на дарогах: ездзяць яны вельмі задуменна і расслаблена. Даведаўшыся, чым жыве чалавек, яго рэжым дня, эканамічныя ўмовы жыцця, кліматычныя фактары, у якіх ён жыве, можна абсалютна дакладна сказаць, як ён будзе ездзіць. Зразумела, што людзі ў вялікіх гарадах і вёсках ездзяць абсалютна па-рознаму – гэта тыпова для ўсіх краін.

У Беларусі, я лічу, усё ў парадку. Людзі ездзяць адэкватна, вельмі карэктна і, у цэлым, добра, – мне ёсць з чым параўноўваць.

– Давайце паспрабуем параўнаць.

– У Расіі, на поўдні Італіі і поўдні Францыі культура кіроўства ў разы горш за нашую: сумбурная, хаатычная. У паводзінах беларусаў на дарозе таксама ёсць нюансы, але яны звязаныя з унутранай узлаванасцю: калі ў цябе заробак 250 даляраў, а дома сям’я, якую трэба карміць, зразумела, што ты будзеш напружаны ўнутры. У Расіі свае праблемы – там цяпер час хуткіх рашэнняў, вялікіх грошай, барацьбы і, як вынік, яны там не ездзяць, а змагаюцца. Таму беларускія вадзіцелі на фоне ўсходніх суседзяў выглядаюць анёламі.

– Сказанае адносіцца да Масквы або да ўсёй Расіі ў цэлым?

– Да ўсёй Расіі: у любым рэгіёне, дзе я пабываў, была асцярога, што вось-вось збоку ўдарыць “шасцёрка” з дагестанскімі нумарамі. Немцы, напрыклад, іншыя. Іх можна назваць сістэмнымі людзьмі – у іх сістэмная мова, сістэмнае мысленне, яны ўмеюць рабіць высокатэхналагічныя, якасныя механізмы, і самі ездзяць як механізмы, як робаты. Таму менавіта немцам, толькі адной нацыі ў свеце, можна даверыць такую з’яву як “безлімітны аўтабан”. Можа быць, яшчэ японцам… Упэўнены, калі ў Расіі хоць бы на гадзіну ўключыць на дарогах рэжым “без абмежавання хуткасці”, яе насельніцтва паменшыцца на траціну.


Чытаць усе
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments