Будзьма! » Далі джазу — 2: Ратуша вяртае Мінск у Еўропу

Джазавыя суботы ля ратушы робяцца добрай гарадской традыцыяй. На другую суботу мінчукам пашэнціла не толькі са складам, да падбору якога арганізатары ставяцца з еўрапейскай прэтэнзіяй, але і з надвор’ем. Публіка розных масцяў збіралася ў старым горадзе, абмяркоўваючы падзеі першага канцэрта, дапушчальнасць гурта Pur-pur на джазавай імпрэзе і будучыню новага для горада свята.
Фотарэпартаж