Да Каралевы Беларусі
Мяркуем, чытачом спатрэбіцца інфармацыя пра сёлетні супэрфэст
і расклады пешых, роварных і аўтобусных пілігрымак да Будславу.
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды святкавання 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў: "Марыя — Маці нашай веры, благаславі свой народ! (...) Давяраючы ўсіх вас апецы Маці Божай Будслаўскай на час падрыхтоўкі і ўдзелу ў Юбілейных урачыстасцях, ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Духа Святога. Амэн".
