Экспедыцыя аб’едзе ўсю Беларусь ад Браслава да Турава.
Сябры, як вы бачыце, беларускі Цмок займеў уласны сайт. Цяпер на пытанні цікаўных “а што гэта такое — цмок?” вы можаце доўга не тлумачыць, а адрасу накіроўваць на cmok.budzma.org!! Тут можна знайсці агульную інфармацыю пра Цмока, месцы яго пражывання, легенды і байкі, навіны з жыцця Цмока, а таксама справаздачы з Цмокавых вандровак. Ад сённяшняга дня ўся інфармацыя пра беларускага Цмока — на cmok.budzma.org! Дарэчы, на адрас razam@budzma.org (з пазнакай “Цмок”) можна дасылаць свае цмачыныя цікавосткі.