«Хачу падзякаваць вам, бо за час гэтага візіту мая вера ўмацавалася, — прызнаўся кардынал Жан-Луі Таран. — Тут я ўбачыў такія поўныя касцёлы, якіх не бачыў ніколі. Дзякуй вам за сведчанне вашай веры».
— Як бы Вы ацанілі ўзровень рэлігійнасці беларусаў? Наколькі наш народ адкрыты на Бога?
— Найбольш мяне ўразілі маладыя людзі, якія станавіліся на калені для таго, каб памаліцца, і ўразілі хрысціяне, якія ўсведамляюць сваю хрысціянскую спадчыну. І для мяне вернікі каталіцкай супольнасці Беларусі з’яўляюцца прыкладам сапраўдных хрысціянаў, якія не баяцца сведчыць і паказваць сваю веру.
via Анастасія Грышан
http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/118572-legat-katedra.html
http://catholic.by/2/libr/interview/118575-legat-interwju.html
"Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай 2013"
"Урачыстасці Маці Божай Будслаўскай у свецкіх СМІ"