У першы тыдзень другога месяца лета адбыліся буйныя ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя з'яўлення цудатворнага вобразу Маці Божай у Будславе. Акрамя ўсіх шаноўных пілігрымаў і госцяў культурнай сталіцы РБ, Багародзіцу ў Ейнай святыні ўшанавала ў пілігрымцы рэліквіяў св. Тэрэза ад Дзіцяткі Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча, патронка місый. У гэтай тэме хочацца паведаміць уласна пра дакананне ў нашым Краі пэўнай з тых місый (справы, якой, нажаль, прыпала замала ўвагі і пашаны нават сярод каталікоў): а менавіта пра…
«Прысвячэнне Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі»