Блондинка любит кино, кухню и кататься (tuteyshaya) wrote in by,
Блондинка любит кино, кухню и кататься
tuteyshaya
by

МФЗ: Старыя карчы Маладзечна #1

Оригинал взят у yozas_gubka в МФЗ: Старыя карчы Маладзечна #1
У межах напаўзабытай рубрыкі "Маладзечанскія фотазамалёўкі" пачынаю новую падрубрыку - "Старыя карчы Маладзечна". Буду збіраць тут фотаздымкі цікавых аўтамабіляў старэйшых за мяне (вытворчасці да 1987 года), якія я пабачыў на вуліцах горада Маладзечна. Пачнем:
1) "Волга" ГАЗ-21. Пабачана на вул.Буйніцкага. Гады вытворчасці: 1956-1970. На здымках больш сучаная мадэль ГАЗ 21 "трэцяй серыі" (выпускаліся з 1962 года), гэта можна вызначыць па характэрнай рашотцы радыятара (так званы "кітовы вус"), бамперу без "іклаў" і адсутнасці "маскота" - газаўскага аленя - на капоце:
ГАЗ21 2
ГАЗ21 1
2) "Волга" ГАЗ-24. Пабачана каля прыпынка "Фестывальны". Гады вытворчасці: 1970-1985. На здымку "Волга" другой серыі (1976-1985), што можна вызначыць па "іклах" на бамперы:
ГАЗ24
3) Завяршае шэраг савецкіх рэтра тачак "капейка" майго дзеда - ВАЗ-2101. Гады вытворчасці: 1970-1988, канкрэтна гэтая машына 1974-га году:
ВАЗ2101
4) А цяпер трохі іншамарак. Volkswagen Scirocco II. Заўважаны на вул.Валынца. Гады вытворчасці: 1981-1989. Scirocco - спартовы хэчбэк на базе ўсім вядомых "гальфоў" і "джэт". У сваі часы быў даволі паспяховай мадэллю і нядаўна з перапынкам амаль у 20 гадоў VW выпусціў 3-е пакаленне Scirocco.
Volkswagen Scirocco II
5) Апошні на сёння корч - польскі Fiat 126p. Заўважаны каля Палаца культуры. Гады вытворчасі: 1972-2000. Канкрэтна гэты экзэмпляр хутчэй за усё зроблены пазней за 1987 год, але, пагадзіцеся, машынка цікавая. Памятаю, калі мы ездзілі з дзедам у Польшчу у 1999 годзе, дык там такіх "малюхаў" было як гразі, цяпер не ведаю. Але для нашых краёў машына рэдкая, нягледзячы на "крэсовасць":)
fiat 1
fiat 2

Tags: маладзечна, мінская воблаць
Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments