Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

22.08.13. і безтэрмінова. Апэль Марыйны.



22.08.13. і безтэрмінова. Апэль Марыйны. (Facebook)

У Дзень Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы 22.08.13. (чацвер) у 21:00 па беларускім часе ў краіне і па ўсім свеце абвешчаны сімвалічны пачатак рэгулярнай (штовечары ў 21:00) супольнай малітвы Народу беларускага. Дзе б хто ў той самы час ня быў, ён ведае і радасны з таго, што зараз нехта іншы так сама ў духоўнай лучнасці чувае пры Матцы — «два ці тры» з нас, зямных пілігрымаў — схіляемся прад Хрыстом на руцэ Беззаганнай, просячы Яго праз Яе ў тае-ж інтэнцыі. І Ён чуе. І Яму не абыякава.

Адметнасцю дадзенай формы малітвы ё тое, што паўстала яна (з ініцыятывы ўдзельнікаў) на пэўны ўзор Apelu jasnogórskiego, сусветнай штовечаровай супольнай малітвы Народу польскага, перанесенай на наш час і нашыя варункі. Малітва мае выразна «багародзічную» «афарбоўку», але пакуль яшчэ ня блізка да таго, каб гэны Апэль прыняў пэўную форму — толькі формы часовыя, на ўзроўні пэўных канстатацый таго, што ёсь і што 'шчэ можа быць.

Найпрасцейшая з формаў нашага заангажавання — любая, як заўгодна вольная ці рытуалізаваная, малітоўная дзейнасць у блізкай да ніжэй пададзенай інтэнцыі, якая — ў супольнай духоўнай лучнасці — прымяркоўваецца да 21-й гадзіны па беларускім часе (гэты час не перасякаецца з іншымі малітоўнымі ініцыятывамі «за Беларусь», да гэтага часу звычайна ўжо скончацца вечаровая Імша і Нешпары). Хоць бацвінне варыць у пабожным намеры і ў лучнасці духоўнай : ) Больш рытуалізаваная форма запрапанавая ніжэй.

22.08.13. і безтэрмінова. Апэль Марыйны. (Facebook)

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуйся над намі!
Беззаганнае Сэрца Марыі, маліся з намі!
Марыя, Каралева Беларусі, мы пры Табе, памятаем, чуваем!

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments