Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Магутны Божа свабоднага люду, свабоднай краіны Магутны Бог!

Вось чаго не разумею, чаму ў касцёльнай версіі спеву "Магутны Божа" пяецца пра народ і краіну -- "магутнай", а не "свабоднай"!? Я жадаю -- свабоднай! Бо Магутны толькі Пан Бог, а свабодныя -- пан чалавек і панства людзкае! У памкненні чалавека і панства да свабоды, вольнасці можа быць і Божае, і шатанскае. А ў памкненні чалавека і панства да магутнасці, улады -- адное шатанскае. Імго. І калі спяваю і даходжу да "зрабі магутнай..." -- штораз ледзь ні спатыкаюся і скрыгатаю зубамі.

Урэшце з тэй нагоды патэлефанаваў пробашчу, спытаў і цяпер спакойна магу спяваць і піярыць "свабоднай" : )) -- "абы ў сэрцы супакой быў" і зубы не скрыгаталі : ) Агулам прынцып такі: тэкст гэны некалі пісалі да спеўніку людзі, якія мусіць не прыглядаліся да таго слова з таго боку, з якога прыглядзеўся я вышэй; : ) гэны спеў -- не кананічная малітва, не канон Св. Імшы, таму творчыя апрацоўкі мелодыі і тэксту ня ёсь чымсьці грэшным і кепскім.

Калі чалавек спявае ў самоце ці ў супольнасці, дзе ўсе пяюць аднолькава -- радзі Божа свабодную Айчыну! Іншая справа, калі ў касцёле верныя звыкла пяюць "магутнай", а самыя свабодныя і разумныя ім насуперак уголас спяваюць "свабоднай", дык гэта горшыць і "свабодных", і "магутных" -- раз'яднанне пасля Паяднання -- і нічога добрага ў такой вольнасці няма -- у такім выпадку па-Божаску была б быць "як усе".

Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменнi свае хвалы.

Дай спор у працы штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласць — дай.

Дай урадлiвасць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi свабоднай, зрабi шчаслiвай
Краiну нашу i наш народ!

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments