
“Вольнае паветра” сталася першым буйным мерапрыемствам, якое прайшло на хутары Шаблі пасля пажару, што здарыўся тут у самым пачатку лета. Тым не менш фэст вырашылі не адмяняць, а ўсе сродкі, атрыманыя з яго, пусціць на аднаўленне хутара. Нягледзячы на асцярогі, надвор’е не падвяло новых арганізатараў фестывалю.
Фотарэпартаж