i_n_d_e_e_z wrote in by

“Крамбамбуля” ў Дудутках: прыйшла адліга?

tarantino-by-2013-krambambula-fest-mlin-5283
Усё гэта нагадвала сон – Вольскі пад харугвай “Наш Грунвальд” спявае “Паветраны шар”, свабодна прадаецца піва, люд танчыць і шалее, добразычлівыя міліцыянты не зважаюць на сцяжкі. Але так сапраўды было ў нядзелю ў музеі народных рамёстваў у Дудутках.