Владимир Сегенюк (stynger2012) wrote in by,
Владимир Сегенюк
stynger2012
by

Мне, сябры, ня тое, што пофiг на ўсе гэныя "страсьцi хрыстовы" вакол $100 за шопiнг у Лiтве. Не, мне

1

Мне, сябры, ня тое, што пофiг на ўсе гэныя "страсьцi хрыстовы" вакол $100 за шопiнг у Лiтве. Не, мне далёка ня ўсё роўна.

Наадварот - я цалкам падтрымлiваю дадзеную iнiцыятыву. Бо, на маю думку, - "чым горай, тым лепей".
Больш за тое: я б прапанаваў зрабiць ня сто даляраў, а тысячу. А лепей - дзесяць тысяч...

Мяне заўсёды зьдзiўляла й замiлоўвала "дальнабачнасьць" i "пранiклiвасьць" нашых суграмадзянаў. А таксама - iхны талент не заўважаць нiчога далей за свой уласны шнобель. Калi штосьцi нам б'е па карману, рэжа слых ды коле вочы - тут мы, канешне, усе спрэс героi-дэманстранты ды пламенныя рывалюцыанэры з барыкадамi ды чэгеварамi. А вось калi гаворка заходзiць за нейкiя там "метафiзычныя рэчы" (кшталту свабоды, самаiдэнтычнасьцi, мовы, нашай спадчыны й будучынi) - чаркашкварка-хатаскраю. Простай ды вiдавочнай пагрозы няма - ну й ладна.

Здавалася б - прычым тут Ленiн?..

А вось скажыце, мне, сябры: чаму ж вы з такiм жа запалам нiколi не пратэстуеце, напрыклад, супраць наяўнасьцi помнiка Ленiну на плошчы Незалежнасьцi? Таму што Валодзька стаiць там сабе хрэн ведае колькi гадоў, кушаць ня просiць, а пошлiна - адчувальна б'е па карману?
Аргумэнт, чо.
Але няўжо нiхто ня бачыць простай, самай што нi на ёсьць непасрэднай сувязi памiж гэтым помнiкам i той жа знакамiтай, легендарнай ужо дэвальвацыяй?

Каб пазбавiць вас, сябры, спакусы пайсьцi простым шляхам ды абвесьцiць усё тое, што я толькi што напiсаў, "каньсьпiралягiчным трызьненьнем", патлумачу, што маецца на ўвазе. А таксама - дзе палягае крынiца нашай фундамэнтальнай "system error".

Нашая з вамi любiмая прызма-парадыгма разгляду ўсiх падзей - якая? Правiльна - "называць рэчы сваiмi ймёнамi".
Дык вось...

Папулярныя зараз нэасаўковыя мантры гавораць нам: Ленiн - частка нашай гiсторыi; ён шмат чаго зрабiў для незалежнасьцi нашай краiны, вызвалiў ад царскага прыгнёту, стварыў БССР; нашчадкi ягонай iдэалёгii пераўтварылi Беларусь у цэнтр пераапрацоўчай прамысловасьцi ды "зборачны цэх" Саюзу...

Акей.

Давайце, аднак, паглядзiм зь iншага боку...

Ленiн - iнiцыятар ды арганiзатар Чырвонага Тэрору (адна з самых масавых мясарубак у гiсторыi чалавецтва); другi арганiзатар - Сьвярдлоў (у гонар якога ў нас таксама маецца вулiца).
Ленiн 23 лютага 1918-га (роўна праз год пасьля стварэньня РККА) без перамоваў падараваў Беларусь немцам.
Пад кiраўнiцтвам Ленiна дзейнiчаў Мясьнiковiч-Мясьнiкян (у гонар якога таксама названыя ў нас вулiца ды плошча) - той самы, якi не прызнаваў беларусаў за асобную нацыю.
Стварыў "незалежную" БССР, Савецкую Рэспублiку? Ключавое ж слова тут - "савецкую". Але ў той жа час ён разагнаў сапраўды незалежную Раду БНР.
Чэкiсты-шарыкавы, раскулачваньне, масавыя расстрэлы, першыя ў сьвеце канцлягеры (Дзяржынскi) - вось толькi малая частка таго, што "падараваў" нам Ленiн.

А цяпер, сябры, - "сваiмi iмёнамi"...

На плошчы Незалежнасьцi зараз стаiць помнiк вялiкаму правадыру, якi з'яўляецца часткай нашай гiсторыi, якi стварыў вялiкую iмпэрыю пад назвай СССР, зьнiшчыў царскi рэжым i даў нам незалежнасьць.

У той жа час,..

Чырвноны Тэрор - злачынства? Злачынства. Раскулачваньне - злачынства? Злачынства. Масавыя расстрэлы, канцлягеры, перадача Беларусi немцам, беззаконьне гопнiкаў-камiсараў, зьнiшчэньне нацыянальнай iдэнтычнасьцi народа - злачынства? Злачынства.

Дык вось, калi сваiмi iмёнамi - зараз на плошчы Незалежнасьцi ў Менску стаiць помнiк ЗЛАЧЫНЦУ, якi з'яўляецца часткай нашай гiсторыi i якi шмат чаго зрабiў для Беларусi.
Так, правадыр. Так, даў незалежнасьць. Так, пабудаваў.
Але - ЗЛАЧЫНЕЦ.
Заснавальнiк рэжыму, якi ва ўсiх цывiлiзаваных краiнах прызнаны злачынным, а сымболiка - забароненая...

Ну, i як вам цяпер той факт, што ў нас маецца помнiк крымiнальнiку (хай i з агаворкамi)?

А што - Чыкацiла, напрыклад, таксама быў узорным сем'янiнам, шмат чаго зрабiў для сваёй сям'i - давайце й яму помнiк забацаем?

А лепей - так... Вiльгельм Кубэ - гаўляйтар Беларусi.
Як толькi нацысты з'явiлiся на нашай тэрыторыi ў 41-м, яны адразу пачалi адбудоўваць беларускiя школы, вызваляць вязьняў з турмаў НКУС, вяртаць людзям прыватную маёмасьць, лекаваць iхныя хваробы (сярод продкаў маiх знаёмых ёсьць сьведкi гэтага, калi што). Немцаў сустракалi як вызвольнiкаў. I гэта - гiстарычна даказаны факт.

Дык вось... А давайце-ка мы з вамi, сябры, усталюем помнiк пану Кубэ! Роўна насупраць Ленiну - каля ўваходу ў галоўны будынак БДУ!!!
А?

А што такое?..
Нацысты спалiлi беларускую вёску Хатынь? - Ну, дык i чырвоныя партызаны (пад кiраўнiцтвам Лапiдуса) таксама спалiлi беларускую вёску Дражна.
SS'аўцы заганялi савецкiх людзей у канцлягеры? - Дык i НКУС'аўцы таксама заганялi савецкiх людзей у ГУЛаг.
Немцы расстрэльвалi мiрнае насельнiцтва? - Але камунiсты таксама расстрэльвалi мiрнае насельнiцтва ў Курапатах.

Немцы зьнiшчалi беларусаў - i Саветы зьнiшчалi беларусаў...

Дык у чым жа тады праблема, сябры? Чаму ў нас няма помнiка Кубэ, якi аднаўляў беларускiя школы? А што, ён таксама - частка нашай гiсторыi, ён таксама шмат чаго зрабiў для Беларусi, таксама пабудаваў...

А чым жа тады Ленiн-iстукан лепшы? - Тым, што мы нарадзiлiся пры Саветах, i ён там заўсёды стаяў?
Што, зусiм ужо прыцярпелася? Ленiн стаiць - а можа так i трэба?

Дык вось, сябры мае. Пакуль у нас ня з'явiцца помнiк Вiльгельму Кубэ (цi ня будзе дэмантаваны галоўны помнiк Ленiну), я буду галасаваць за пошлiну ў памеры $10.000 за выезд зь Беларусi.

Але ж калi наш народ, нарэшце, перастане давiцца ў чэргах за танную кiлбасу ды сацыяльнае малако й спытае адказных за ўсё гэта: "А ў чым, бл*ць, собсьцьвенна, праблема?"... Калi нашыя людзi прыпыняць свае "забегi дзiкiх кабаноў" да абменьнiкаў за валютай, ды павернуцца ў патрэбным напрамку з адпаведным пытаньнем: "Саша, а гдзе, бл*ць, валюта?!." Калi народ паглядзiць на помнiк Валодзьке картаваму ў цэнтры горада ды спытае мясцовыя ўлады: "Слухайце, а х*лi ў нас тут стаiць пасярод плошчы помнiк злачынцу?!. I навошта нам вулiца Сьвярдлова ды Тухачэўскага?.. I чаму на будынку - на скрыжаваньнi Пераможцаў i Мельнiкайтэ - дагэтуль вiсiць вялiзны "серп-i-молат? Навошта ён там?!."

Вось тады, сябры, я цалкам падтрымаю гэныя вашыя пратэсты супраць выязной пошлiны. Сам разам з вамi выйду на Плошчу пратэсту.

Але пакуль вы, друзья маi, ня бачыце "нiчога такога" у нашай саўковай спадчыне... пакуль вы не разумееце сувязi памiж былым адмiнiсрацыйна-камандным, калгасным метадам кiраваньня й сучаснай "сацыальна-арыеньцiраваннай" эканамiчнай мадэльлю... пакуль нашыя з вамi галовы застаюцца абматанымi калючым дротам пад напружаньнем (як тэрыторыя Паўночнай Карэi) - праблема нiколi ня будзе вырашаная.

Бо на месца цяперашняга вусатага калгасьнiка адразу ж прыйдзе новы - спароджаны ўпыром на плошчы ды драконам у нашых з вамi галавах.

I гэта будзе доўжыцца бясконца - да тых часоў, пакуль мы не ўсьвядомiм простую сувязь памiж Ленiным i дэвальвацыяй.
Цi пакуль наш народ ня будзе цалкам асымiляваны й ня зьгiне ў бязьлiтасным вiры маскальскае экспансii...

Аднак пакуль што, сябры, у нас з вамi - зусiм розныя Плошчы.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments