nas mnogo (alternativy_net) wrote in by,
nas mnogo
alternativy_net
by

  • Music:

ГЭТА БЫЛО ДАЎНО...

Хаця гэты было даўно, але раскажу свой выпадак выбарчай кампаніі 2004.
І выкажу свае парады, па назіраньні за выбарамі ў беларускай рэчаіснасьці н перспектыву!

Перад выбарамі у нас было даволі шмат розных
трэнінгаў. Яшчэ я спецыяльна ў краме набыў выбарчы кодэкс, за некалькі месяцаў да плебісцыту
і даволі грунтоўна яго асноўныя часткі вывучыў.Было цікава :)

УВЕСЬ ДЗЕНЬ "ГАЛАСАВАНЬНЯ" ІШОЎ ФАЙНА.
Старшыня нават запрашаў пахарчавацца. Вядома з якой мэтай, каб сядзелі і не
задавалі ніякіх пытаньняў надалей.

Былі таксама некаторыя парушэньні, якія хутка выпраўляліся.

Адзінае, што пачало вельмі цікавіць і засцярожыла, старшыня даваў інфармацыю па
колькасьці прагаласаваўшых вельмі незадаволена, можна сказаць пад маім ціскам.
Гэта прыводзіла да нядобрых думак па яго намерам.

Потым былі непрыемныя моманты з старшынямі тэрытарыяльных камісіяў, якія адразу нам сказалі, дзе

мы можам знаходзіцца пры падліку галасоў, і не далей (паказваючы на тыя месцы, дзе мы сядзелі).

Гэта пачало пацвяржаць думкі.

Пэўнае хваляваньне было на твары намесніка старшыні выбарчага пастарунку і сакратаркі.

Старшыня як маркетолаг валодаў пэўнымі камунікатрскімі здольнасьцямі,
таму на яго твары нічога не было бачна, ціпа само сумленьне хадзіла побач
......

Калі пачаўся падлік галасоў мы знаходзіліся на адлегласьці ад сталоў
15 метраў. Мне гэта не спадабалася (у закандаўстве прапісаны момант,
што мы можам знаходзіцца, у памяшканьні, дзе ідзе падлік галасоў, але
ня вызначана, ці можам ля сталоў дзе ідзе падлік..., галоўнае не
перашкажджаць - вось гэта іх фішка, чытаем далей...), і, убачыўшы парушэньне (непаслядоўны

падлік урнаў) адразу паклікаў старшыню камісіі і пачаў пісаць на акт аб парушэньні.

Старшыня згадзіўся з парушэньнем, але каб не губляць час я пачаў
падыходзіць бліжэй да стала (бо галоўнае адбывалася менавіта там), дзе праходзіў падлік,
не перашкаджаючы падліку.

Далей пачалі адбывацца цікавыя рэчы. Члены камісіі
станавіліся менавіта так, каб я нічога не бачыў (задам да мяне,
засланяючы месца, дзе ляжалі бюлетэні), і заціхлі не каментуючы, якія
суадносіны галасоў.

Толькі намеснік старшыні паварочваўся да мяне час ад часу і казаў, што ў памяшканьні ўсе дарослыя

людзі, якія нічога не збіраюцца парушаць (адразу была бачна яго нервовасьць).

Я прасіў каб мне далі паглядзець на стосы бюлютэняў, але гэта быў стук у сьцяну :(

Потым з тэрытарыяльнай камісіі нейкая баба, пачала адчуваць, што я
нясу небяспеку падліку (дакладней фальсіфікацыі). І пачала давіць на
мяне тым, што перашкаджаю падліку. Завязалася сварка паміж ёю і нейкай партыйнай назіральніцай

Паказалі стосы - рэферэдумныя (падняўшы у сябе нд галавой)...мой зрок дазволіў бачыць, што

напісана на верхнім лісце. (стаяў у 2х метрах у адрозненьне ад астатніх назіральнікаў)

Тут каментары непатрэбны... стосы назвалі наадворот :(

потым зусім заціхараны падлік выбараў... (было што хаваць)

Стосы склалі крыжыкам 1 на 1 па 50 штук...там наогул нічога не было бачна :(
.....

Я адчыніў на патрэбнай старонцы кодэкс (артыкул 13, дакладна памятаю,
"адкрытасьць і галоснасьць") і пачаў казаць камісіі, што яны
парушаюць гэты артыкул, не даючы мне азнаёміцца са зместам стосаў.

Гэтая баба* тэрытарыяльнай камісіі, не вытрымала і пайшла зваць міліцыю.

(менаіта яна перашкаджала сваімі 100 кілаграмамі датэрменоваму назіраньню)

Усё члены камісіі і асабліва намеснік старшыні вельмі цынічна са мной
паводзілі. Было бачна, што я стаяў на баку закона, а яны яго парушалі!
Іх нервоваць і скрытнасьць выдавалі іх.

.....
Было вельмі крыўдна тое, што сярод назіральнікаў, якія знаходзіліся на
пастарунку я быў адзін, які зрабіў выклік ілжы і злу... =(
Астатнія (саюз жанчын і г.д.) сядзелі на стваіх століках за 15 метраў і лічылі, што назіраюць...

ух

Ну супраць міліцыі ужо нічога не мог зрабіць...(не біцца ж -хм...можа й
варта было б?!)

Але на развітанье паспеў сказаць:
"На вашым баку сіла, але не закон..."

Так закончыліся выбары і рэфэрэндум для мяне.
Паразка закону і справядлівасьці :(
Крыўдна.

Janka
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment