Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

За нашу і вашу ўладу : )

Памятайма, як учора Святы Айцец Францішак нас усароміў: «Добры католік умешваецца ў палітыку, даючы лепшае з сябе, каб кіраўнік мог кіраваць. Але што з’яўляецца тым лепшым, што можам даць кіраўнікам? Малітва! Маліся за яго, за яе, каб маглі кіраваць добра, каб любілі свой народ, каб служылі свайму народу, каб былі пакорнымі. Хрысціянін, які не моліцца за кіраўнікоў – не добры хрысціянін!».

Заклікаю прыслухацца, паслухацца і ўвесці ў сталую практыку тое, у чым пасаромленыя. Як гэна зрабіць, кожны ведае сам. Са свайго боку хіба трохі параю. Молячыся Ютрань і Нешпары, да просьбаў можна штораз дадаваць просьбы за Панціфіка, Папу на пенсыі, біскупа дыяцэзіі, пробашча, духаўніка, за зняволенага кс. Уладзіслава Лазара і нешта кшталту "аб навяртанні, мудрасці і пакоры для свецкіх уладаў і тых, хто кіруе Беларуссю -- Цябе просім, выслухай нас, Пане".

Вельмі пасуе і малітва Пятра Скаргі за Айчыну: «Божа, Валадару і Пане народаў, з рук сваіх і волі сваёй не выпускай нас, а праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны і Каралевы нашай благаславі Айчыну нашу, каб яна была заўсёды верная Табе і хвалу прыносіла Твайму святому Імені, а сыноў і дачок сваіх вяла да вечнага шчасця. Усемагутны вечны Божа, адары нас глыбокаю і шчыраю любоўю да братоў, сясцёр і наймілейшай маці-Айчыны нашай, каб мы ёй і люду Твайму, забыўшыся пра карысць уласную, годна служыць маглі. Спашлі Духа Святога на слугаў Тваіх, якія кіруюць нашай краінай, каб яны згодна з воляю Тваёю маглі мудра і справядліва кіраваць давераным ім людам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн».

Дарэчы, «всё включено» у Апэль Марыйны : ) -- і за духоўныя,
і за свецкія ўлады, і за пераследаваных, і за Айчыну малітва:
22.08.13. і безтэрмінова. Appellatio Mariae (Апэль Марыйны).
http://catholic-by.livejournal.com/440317.html?style=mine
https://www.facebook.com/events/512986825462189/

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments