БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫКА!

Размаўляў са сваім украінскім сябрам. І пачуў ад яго прапанову: Чаму вы не зробіце якую-небудзь акцыю падтрымкі вашай музыкі сапраўды беларускай музыкі НРМ, Крамбамбулі, ЗЕТ і г.д?

Я таксама думаю: "Чаму па радыё круцяць, усялякую псеўда беларускую поп-музыку, прычым нізкай якасьці, а столькі маладых персектыўнаы і яшчэ такіх каранавынах як НРМ, не чуваць? За выключэньнем кліпаў ужо 3 гадавой даўніны і з вядомымі ўмовамі па зместу! Чаго баіцца улада якая забараняе гэтыя гурты

Чаму НРМ збірае такія вялікія натоўпы на свае канцэрты, а мы не абаронім іх!
Гэта няправільна!
Яны ж нас зараджалі энергіяй на сваіх імпрэзах!

Ды адным і Басовішчам не працягнеш %(

Каму цікава ідэя можна сустрэцца і абмеркаваць.


--------------------------------------------------------------------------------

Разгарнуў трошкі больш праблему:

Усё што ў нас ёсьць:
Гурты, які падвергліся рэпрэсіі:
"Палац"
"Drum Ecstasy"
"Нейро Дюбель"
"N.R.M."
Зьміцер Вайцюшкевіч
"ZET"
"Pomidor/OFF"

Нам неабходна, зрабіць акцыю накіраваную: (мэта) выклікаць які-небудзь
рэзананс у грамадстве, што ў нас забараняюць, тое што моладзь жадае
слухаць!!!

Гэта не палітычная акцыя. Гэта наш пратэст.
Няма канцэртаў, бо іх збараняе улада, а мы іх хочам!

Формы рэалізацыі:
- флэшмоб;
- пікет;
- перфоманс;
- нейкі іншы прэсінг;

Можна прапаноўваць іншыя падыходы, галоўнае, каб яны былі
абгрунтаванымі.

Чаму я лічу, што флэшмоб:

1) Гэта акцыя задзейнічае максімум людзей
2) Гэта акцыя будзе вельмі спантаннай, гэта дазволіць
мінімізаваць рэпрэсіі.
3) Выбіраем шмат люднае месца (максімальная камунікацыя)
4) Вельмі хутка адбываецца, не трэба стаяць гадзінамі на марозе.
5) Сюжэтнасьць

Самае пытаньне!!!!! як зрабіць так, каб гэта заўважала максімальная
колькасьць людзей і зразумела праблему???
У СМІ пусцім гэтае пытаньне бяру на сябе цалкам.

У мяне з фантазіяй вельмі дрэнна, але паспрабую

1) Можна насупраць міністэрства інфармацыі праспрабаваць зрабіць
прыклейваньне фотак (фармат а3) на бачнам месцы.

2) Можна зрабіць легка прымацавальныя плакаты, і развесіць іх і
шматлюдным месцы?

З надпісамі
"мы хочам слухаць беларускае!"
"навошта забараняць беларускія гурты"
"Чаму улада баіцца НРМ?"
"Слухай якаснае: ЗЕТ, НРМ ..."

3) А можна пазалеплеваць усім удзельнікам рты (скотчам) і хадзіць
вакол па кругу :)

і г.д. (гэта толькі прапановы не болей - чым іх будзе болей, тым будзе
больш з чаго выбіраць)


Я буду падключаць да гэтага працэсу як мага больш людзей!
Калі нас будзе шмат, то і лягчэй прыдумаем патрэбнае і рэалізуем.
...

Самае галоўнае, што я не сумняваюся, гэтая падтрымка неабходна
музыкам. І мы яе павінны зрабіць!
я думаю, яны толькі падтрымаюць гэтую акцыю...
зараз пішу ім ліст.
а ці не стануць такія групы я к НРМ больше папсовымі пасля выхаду ў агульны эфір? ці не страціцца іх каларыт?
Хм...
калі цябе задавальняе існуючае становішча, аб чым можа быць гаворка!
А калі нельга схадзіць на канцэрт любімых гуртоў, прабач, -гэта маразм.

Сапраўдныя хіты папсовее не становяцца.
Re: Хм...
Ведаешь, калі кожны раз праводзіць акцыі пратэсту супраць маразму у нашай краіне - жыцця не хопіць. Лепей плюнуць на гэта ўсё і імкнуцца неяк уладкаваць сваё жыццё. Напрыклад, зваліць адсюль туды, дзе ніхто не забароніць слухаць, думаць, вучыцца і працаваць, дзе ты сам жадаешь і дзе дазваляюць твае ўласныя здольнасьці, а не бацька-рэктар...
Сыйсьці вельмі проста, жыцьцё кажа іншае...
ты зараз за мяжой жывеш?
Re: Сыйсьці вельмі проста, жыцьцё кажа іншае...
Пакуль што вучуся ў Менску на перадапошніх курсах універсітэтаў. Вось калі іх скончу, тады буду думаць як пазбегнуць "перераспеределения на благо белорусскому обществу". Я разумею тое, што мне ніхто акрамя меня самой ніколі не дапаможа. Дык навошта дапамагаць іншым. Калі "беларускі народ" - гэта та шваль, што ездзіць у траліках і адзінай сваёй паслугай (чым і вельмі ганарыцца) лічыць свой ўзрост, дык плявала я на такі "беларускі народ". Няўжо не разумеешь, што за тваі "акцыі" дзякуй цябе ніхто не скажа. Мабыць, цябе пакажуць па БТ, як нейкага прыдуркаватага ёлапня, а па НТВ - як яшчэ адну "ахвяру рэжыму". І ўсё на гэтым скончыца. Цябе гэта патрэбна? Чаму б цябе, напрыклад, замест усіх гэтых акцый не павышаць свой інтелектуальны ўзровень? Калі прыходзіш уладкоўвацца на працу ў замежную фірму, не глядзяць яны ні на працоўную кніжку, ні на твае дыпломы. Іх больш цікавіць - на што ты здольны. Навошта ты губіш свае таленты? Калі жадаешь штосьці камусьці даказаць - дакажы перш-наперш самому сабе.
Re: Сыйсьці вельмі проста, жыцьцё кажа іншае...
/* Я разумею тое, што мне ніхто акрамя меня самой ніколі не дапаможа.*/
Я таксама разумею тое, што акрамя мяне ніхто мне не дапаможа!

/*Дык навошта дапамагаць іншым.*/
Я дапамагаю сябе, бо нехта не дазваляе мне камфортна праводзіць час (нават калі і ўскосна), я змагаюся за свой камфорт, але я не адзін каму гэта перашкаджае.

/* Калі "беларускі народ" - гэта та шваль, што ездзіць у траліках і адзінай сваёй паслугай (чым і вельмі ганарыцца) лічыць свой ўзрост, дык плявала я на такі "беларускі народ".*/
Ты абагульняеш, ёсьць шмат людзей у нашай краіне, з якімі цікава і якіх можна назваць Чалавекам з вялікай літары (нават калі побач так шмат бруда).

/*Няўжо не разумеешь, што за тваі "акцыі" дзякуй цябе ніхто не скажа.*/
Я не чакаю, што нехта мне скажа за іх дзякуй. І навошта мне будуць казаць дзякуй за тое, што я перш за усё для сабе забяспечваю нармальныя камфортныя ўмовы існаваньня.

/*Чаму б цябе, напрыклад, замест усіх гэтых акцый не павышаць свой інтелектуальны ўзровень?*/
Адно іншаму не перашкаджае. А ва ўзаемадзеяньні ты павышаеш свой інтэлектуальны узровень нашмат хутчэй. Знаёмы мне казаў: "Шмат людзей вельмі глыбока рыюцца ў сабе, а большасьць адказаў на іх пытаньні ляжыць побач, іх толькі трэба ўзяць, нхіліцца і ўзяць." У чымсі ён мае рацыю.

/*Іх больш цікавіць - на што ты здольны.*/
І яны глядзяць на твой практычны вопыт. Без вопыта не бяруць. А універы, будзь іх два, тры, чатыры, - не павысяць твой вопыт ;)

/*Калі жадаешь штосьці камусьці даказаць - дакажы перш-наперш самому сабе.*/
Чым я і займаюся.
Re: Сыйсьці вельмі проста, жыцьцё кажа іншае...
Прабач, я памылілася ў цябе. Ты аказаўся лепей, чым я меркавала.