Блондинка любит кино, кухню и кататься (tuteyshaya) wrote in by,
Блондинка любит кино, кухню и кататься
tuteyshaya
by

Глыбокае: у пошуках крэсовай архітэктуры

Оригинал взят у yozas_gubka в Глыбокае: у пошуках крэсовай архітэктуры
Глыбокае знаёмы для мяне горад, бываў тут не раз як самастойна, так і з эксурсіямі, але пра ўрадавую калонію, пабудаваную па праекту Юльюша Клоса я даведаўся толькі сёлета.
Калонія з шасці аднатыпных драўляных дамоў (такіх жа як у Браславе) паўстала ў 1920-я гады, калі Глыбокае было цэнтрам Дзісенскага павету Віленскага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай.

1. Месцяцца гэтыя дамы на ўчастку паміж сучаснымі вуліцамі Вольнай і Камсамольскай. На здымку дом №25 на Камсамольскай вуліцы - адзіны, што мае больш менш аўтэнтычны выгляд (і дах крыты бляхай):
IMG_2793

2. Вось гэтае месца на мапе:
карта глубокое

3. На наступным здымку дамы №27, №29 па Камсамольскай:
IMG_2794

4. Яны даволі нядрэнна захаваліся,як і аналагічныя дамы ў Браславе:
IMG_2797

5. А вось клосаўскім дамам на вул.Вольнай пашчасціла значна менш. Напрыклад дом №20 быў жэстачайшэ абкладзены сілікатнай цэглай:
IMG_2773

6. Суседні 22-гі дом атрымаў пашырэнне за кошт больш позняй прыбудовы:
IMG_2766

7. Выглядае больш-менш нармальна, асабліва добра заўважны "сонечны" матыў на даху:
IMG_2764

8. Выгляд з двара:
IMG_2757

9. Трэці "закапанскі" домік па вул.Вольнай, які мае нумар 24, знаходзіцца ў больш занядбаным стане:
IMG_2768

10. Але калоніяй закапанскіх домікаў Клоса нашыя з Наталляй "крэсовыя" знаходкі ў Глыбокім не закончыліся. Праўда ў дакладнай класіфікацыі наступных архітэктурных аб'ектаў мне спадрэбіцца дапамога знакамітых глыбаччан - kabierac і vital_rudak - бо ў "міжваеннасці" некаторых будынкаў я не ўпэўнены, а інтарнэт-крыніцы нічога пра іх не кажуць.
Першы яўны прэтындэнт на "крэсовасць" знаходзіцца зусім недалёка ад калоніі Клоса, на той жа вуліцы Вольнай дом №19.
IMG_2774

11. Будынак вельмі падобны на драўляны дом з калоніі Нарутовіча ў Брэсце:


12. Толькі глыбоцкі міжваенны "катэдж" адсайдынгаваны непалюдску:
IMG_2781

13.
IMG_2780

14. Плюс сучасныя гаспадары будынка начапілі на яго расейскі трыкалор:
IMG_2785

15. Домік, які знаходзіцца побач з гэтым, мае таксама даволі цікавы выгляд, але я не ўпэўнены, што гэта міжваенка:
IMG_2777

16. Наступную меркаваную "міжваенку" я прыкмеціў у цэнтры Глыбокага. Вось напрыклад - Дзіцячая музычная школа Глыбокага на вул.Леніна 2:
IMG_2811

17. Побач з ёй жылы шматкватэрны дом. Але гэта хучтэй за ўсё пасляваенная пабудова:
IMG_2826

18. Наступную пару падазроных на польскасць дамоў я заўважыў на вул.Камуністычнай. Па-першае, гэта Глыбоцкі ваенкамат:
IMG_2828

19. Будынак пабудаваны ў тым жа стылі (ці вельмі падобным да яго), што і некаторыя паштовыя адзяленні і радыёстанцыі міжваеннай Польшчы:
IMG_2830

20. Па-другое, адміністрацыйны ці жылы будынак з высокім дахам, што знаходзіцца праз дарогу ад ваенкамата :
IMG_2834

21. На развітанне не магу не прыгадаць закапанскі домік, які мы ўбачылі на выездзе з Глыбокага ў накірунку Браслава:
IMG_2844
Аказалася, што гэта адзін з двух будынкаў кольшняй Доследнай Станцыі Льнаводства ў Беразвеччы, што існавала тут у 1930-я гады (спасылка на артыкул У.Скрабатуна пра станцыю).
І дарэчы, растлумачце, хлопцы, Беразвечча гэта частка Глыбокага ці не?

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments