Блондинка любит кино, кухню и кататься (tuteyshaya) wrote in by,
Блондинка любит кино, кухню и кататься
tuteyshaya
by

Развагі над раскопам

Оригинал взят у starcom68 в Развагі над раскопам
Апошнія дні ў сеціве, як на інфармацыйных рэсурсах, так і на старонках ЖЖ ды ФБ не сціхае дыскусія па Берасцейскаму замку, а дакладней аб тым, што адкрыта археолагамі на мінулым тыдні на стамым старажытным месцы сучаснай Брэсцкай крэпасці, на Берасцейскім гарадзішчы, на месцы Берасцейскага замку, у непасрэднай блізкасці ад археалагічнага музея “Бярэсце”. Не хачу зараз разважаць, а што ж менавіта адкрыта на самой справе – фрагменты канструкцый сераднявечнага замку ці рэшткі канструкцый парахавога склепу. Хаця маё меркаванне схіляецца да парахавога склепу па шэрагу прычын, і ў першую чаргу, па прычыне лагічна выбудаванай аргументацыі прыхільнікаў дадзенай тэорыі. Ад прыхільнікаў замкавай тэорыі можна пачуць проста вялікае, на ўзроўні навязлівага, жаданне, каб знойдзеныя канструкцыі мелі хаця б аддаленае дачыненне да былых замкавых пабудоў.

1657 год

Зараз хацелася б паразважаць пра прычыны, якія выклікалі археалагічныя даследаванні і пра перспектыўныя вынікі, да якіх гэтыя даследаванні могуць прывесці пры дапамозе нашых рамантычна-закамплексованых аматараў тэорыі пра Беларусь, як краіну замкаў. І не проста разгледзіць вынікі, а падмацаваць іх ужо адбыўшыміся фактамі, а менавіта прыкладамі, да чаго даводзяць рамантычныя комплексы, сфармаваўшыеся на падставе жадання, каб усё было, як у людзей – шматлікія замкі, палацы ў візуальнай прасторы, у гісторыі толькі гераічныя і высакародныя старонкі, каб усё негатыўнае было толькі ад суседзяў,пры . Есць, на жаль, у шэрагу нават інтэлектуалаў такі прусак у мазгах, што тая спадчына, якая захавалася, не заўсёды задавальняе нашыя ўяўленні аб велічы нашай гісторыі і культуры, у выніку чаго яны не ведаюць , як яе інтэрпрэтаваць у тым выглядзе, які ёсць. Адпаведна, што сярод іх дамінуе ідэя аб паляпшэшші гісторыка-культурных здабыткаў, каб іх зрабіць больш вартымі для ўласнага хваравітага гонару.


1657 год

Не трэба далёка хадзіць, каб прыклады пабачыць. Гэта і праект так званага аднаўлення Мінскага замчышча, распрацаваны Сяргеем Багласавым, ў якім, як у люстэрку, адбіваецца жаданне аўтара і тых, хто яго падтрымлівае, паказаць старажытны Мінск ледзь не пупом сусвету, штучна прадэманстраваць значнасць гораду, якой ніколі не было ні ў раннесярэднявечны перыяд, ні пазней, акрамя адной светлай старонкі – правядзення пасяджэнняў Трыбуналу ВКЛ. Нешта падобнае, на жаль, ужо рэалізуецца непасрэдна на гісторыка-культурным аб’екце 16 ст. – Любчанскім замку, дзе па ініцыятыве І.Пячынскага, кіраўніка фонду “Любчанскі замак”, ўжо з’явіліся фахверкавыя канструкцыі, нічым не абгрунтаваныя, нават недарэчныя, але на думку ініцыятараў зусім, як у Еўропе, бо мы ж не горш. Мазырскі замак з яго псеўдаабарончымі вежамі-пагадамі і ўзгадваць не хочацца. І ўсё, што пералічана робіцца ў поўным ігнараванні дзеючых нормаў заканадаўства ў сферы аховы спадчыны, элементарных методык, нават без элементарнага навуковага абгрунтавання, у адсутнасці адпаведнага матэрыялу.


1807 год

Вось і археалагічныя раскопкі на тым месцы, дзе калісці знаходзіўся Берасцейскі замак, з’яўляюцца не проста раскопкамі ў межах нейкага там акадэмічнага даследавання. Яны носяць сугуба прыкладны характар і з’яўляюцца неад’емнай часткай архітэктурнага праекту па “аднаўленні” Берасцейскага замку, дазвол жа на адпаведнае праектаванне выдадзены Міністэрствам культуры яшчэ ў ліпені бягучага году. Заказчыкам прац з’яўляецца УКС Брэсцкага гарвыканкаму, а генпраектыроўшчыкам творчая майстэрня, якую ўзначальвае брэсцкі архітэктар М.Гайдуковіч. І тут паўстае пытанне, як і што будуць аднаўляць. На які перыяд, у якім выглядзе і на падставе якога матэрыялу. Як вядома, горад Берасце і Берасцейскі замак ўпершыню былі зафіксаваны на графічнай выяве ў сяр. 17-га ст., а канкрэтна былі зафіксаваны, як агульны панармны выгляд з вялікай доляй умоўнасці, так і планіроўка, якая выканана наадварот з вялікай ступенню дакладнасці. Гэта знакамітая гравюра Дальберга, на якой адлюстравана аблога Бярэсця шведскімі войскамі.


1823 год

Далей – практычна паўтары стагоддзя правалу ў наяўнасці графічных дакументаў. Наступная графіка – шматлікія планы гораду, наваколляў, абмерныя чарцяжы будынкаў і збудаванняў. Увесь гэты матэрыял пачаў з’ячўляцца на падрыхтоўчым этапе будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Ніхто тут не адмаўляе багаты пласт архіўных тэкставых дакументаў друг. пал. 17 – 18 стст., дзе можна знайсці шматлікія апісанні гарадской гаспадаркі і гарадскіх аб’ектаў, але любое апісанне – гэта матэрыял для аналізу, а не для ўвасаблення ў канкрэтных архітэктурных формах. Для дакладнага і навукова-абгрунтаванага праекту аднаўлення і рэстаўрацыі, як паветра патрэбны графічны матэрыял, і не прыблізны, не ўмоўны, а дакланы – фотаздымкі, праектныя справы, абмерныя чарцяжы, матэрыялі картаграфіі і г.д. І вельмі важным фактарам з’яўляюцца дадзеныя археалогіі, якія дазваляюць проста найбольш дакладна вызначыць планіровачную структуру, як асобных страчаных будынкаў, так і горадабудаўнічых ансамбляў, вызначыць характар і матэрыял канструкцый.


1828 год

Аналізуючы архіўныя графічныя дакументы выдатна бачна, што напрацягу 17 – 18 ст замак. Як мінімум, зведаў карэнныя змены ў сваёй планіроўцы і канструкцыі. Калі ўзяць пад увагу спробу рэканструкцыі Берасцейскага замку на друг. пал. 16 ст., якую прадставіў В.Сарычаў у сваёй кнізе “Ў пошуках страчанага”, а затым прааналізаваць тыя змены, якія з замкам адбываліся, то выснова напрошваецца сама сабой – на працягу амаль трох стагоддзяў замкавая тэрыторыя неаднаразова зведвала карэнныя змены, не толькі ў планіровачнай структуры самой тэрыторыі, але і ў планіроўцы саміх абарончых збудаванняў. Існуе шмат аргументаў, што аднаўленне замку старажытнага Бярэсця можна выканаць у лепшым выпадку гіпатэтычна, што з’яўляецца недапушчальным з пункту гледжання рэстаўрацыйна-аднаўленчых методык. Рэстаўрацыя – дакладная навука, і гіпатэтычныя падыходы тут магчымы на ўзроўны пэўных дыскусій і аналізу, а не пры непасрэдным выкананні прац. “Рэстаўрацыя сканчываецца там, дзе пачынаецца загадка”. Вось святая святых для ўсіх рэстаўратараў, якая сфармулявана ў самым важным і асноўным метадычным дакуменце – “Венецыянскай хартыі”.


1830 год

Ну і тут непасрэдна пераходзім да археалагічных вышуканняў на тэоыторыі былога Берасцейскага замку. Мяркуючы па імпэту гарвыканкаму Брэста, мяркуючы па проста маніякальнаму жаданню архітэктара Гайдуковіча спраектаваць замак і рэалізаваць праект, мяркуючы па пазіцыі шэрагу асобаў у Брэсце, якія ўзброены геарадарамі і “аўтарытэтам” сярод пэўных абл. і гарвыканкамаўскіх адказных супрацоўнікаў, існуе вялікая небяспека, што знаходкі канструкцый у культурным пласце будуць інтэрпрэтаваны ў рэчышчы страчаных замкавых пабудоў, і, урэшце рэшт, вынікі вышуканняў будуць выкарыстаны для юрыдычнага прыкрыцця праекту аднаўлення замку, які , як ні круці, ні пры якіх абставінах не будзе мець нічога агульнага ні з нормамі заканадаўства аб ахове спадчыны, ні з метадалагічнымі прынцыпамі, ні нават з элементарным здаровым сэнсам. . Бо пра які здаровы сэнс можна гаварыць, калі дзеля псеўдазамкавага навадзелу прыдзецца руйнаваць значныя фрагменты існуючай аўтэнтычнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.


40-е годы XIX столетия


1856 год


1941 год

Археалагічныя вышуканні на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці патрэбны, бо гэта тэрыторыя старадаўняга Бярэсця, якая да канца не вывучана, дзе знаходзіцца вельмі шмат белых плямаў. Але вышуканні павінны праводзіцца ў першую чаргу дзеля накаплення матэрыялу, для далейшага яго аналізу, для вывучэння і спазнання страчанай планіровачнай структуры і знішчаных архітэктурных аб’ектаў гораду, які па значнасці і багаццю ў Вялікім Княстве Літоўскім канкураваў са сталіцай дзяржавы – з Вільняй. Гораду, які ў адначассе быў знішчаны практычна пад нуль дзеля рэалізацыі стратэгічных планаў Расійскай імперыі, гораду, які шмат у каго ў свядомасці існуе віртуальна і матэрыялізоўваць які праз знішчэнне аўтэнтычнага і вельмі каштоўнага помніка фартыфікацыйнага дойлідства недапушчальна.

Старшыня РС ГА БДТАПГК Антон Астаповіч
Член Рэспубліканскага грамадскага
савета па справах культуры і мастацтва
пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Полная версия статьи http://pomniki.budzma.org/news/razvahi-nad-raskopam

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments