kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote in by,
kurt_bielarus
kurt_bielarus
by

Уволенные за "некачественную" фальсификацию

Мінулая выбарчая кампанія ў Оршы займела нечаканы працяг. З займаемых пасадаў вызваленыя намеснік старшыні Аршанскага гарвыканкама Аляксандр Калуга, загадчык арганізацыйнага аддзела выканкама Леанід Масуноў і дарадца старшыні гарвыканкама Валянціна Сіднякова – тыя, хто кіраваў працэсам фальсіфікацыі выбараў і рэферэндума.
Усе звальненні маюць адну і тую ж прычыну. Аршанскія чыноўнікі не змаглі забяспечыць “элегантнай перамогі”. Назіральнікамі, сябрамі камісій было накіравана ў Пракуратуру і Цэнтрвыбаркам больш за 50 скаргаў рознага кшталту. Трое сяброў гарадской камісіі не падпісалі выніковы пратакол. Фальсіфікацыя выбараў і рэферэндума была настолькі відавочнай, што нават пракуратура была вымушаная прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці шэраг кіраўнікоў выбарчых камісій. Паводле звестак прадстаўнікоў Партыі БНФ у Оршы, рэальна кандыдат ад улады па гарадской акрузе № 26 Людміла Анікеева набрала каля 33% (афіцыйны вынік 50,09%). На наступны дзень пасля выбараў Лідзія Яр мошына абвесціла, што па гэтай акрузе адбудзецца другі тур выбараў. Але мясцовую ўладу гэты вынік не задаволіў, і выніковыя пратаколы былі перапісаныя “як трэба”.
Правал атрымаўся і з рэферэндумам. Нават пасля ўсіх фальсіфікацыяў афіцыйная лічба падтрымкі прэзідэнта ў Оршы аказалася амаль на 20% ніжэй за агульнарэспубліканскую. Чыноўнікі зрабілі ўсё, што маглі, але забяспечыць планавыя лічбы не атрымалася.
Сфальсіфікаваць яшчэ больш было ўжо немагчыма. За гэта яны і паплаціліся.
Subscribe

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Минск: лёгкие "излишества" Волгоградской

    Чётная сторона Волгоградской - своеобразный водораздел между архитектурой сталинских времён (уже усечённой) и переходом к хрущевской, без…

  • Кальварийское кладбище в Минске

    Могила на Кальварийском кладбище датирована 1943 годом. Осмелюсь предположить, что сделана она из фрагментов снарядов. Если кто-то может уточнить -…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments