Блондинка любит кино, кухню и кататься (tuteyshaya) wrote in by,
Блондинка любит кино, кухню и кататься
tuteyshaya
by

Maładzečna LW1941-44/GM2006: Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна

Оригинал взят у yozas_gubka в Maładzečna LW1941-44/GM2006: Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна
1. Зніклая чыгуначная лінія часоў ВАВ

Калі параўнаць два нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна за 26.06.1941 і за 14.10.1944, то можна пабачыць адно грунтоўнае адрозненне паміж імі (апроч, канешне, слядоў разбурэнняў) - наяўнасць лініі чыгункі, што цягнецца праз сучасны цэнтр горада ў 1944-м годзе і якая адсутнічае ў 1941-м.

1. Вось чыгунка на аэрафотаздымку. Яна пазначана па нямецку як "neues Verbindungsgleis" (што, калі верыць гугл-перакладчыку, азначае "новая злучальная лінія"):
чыгунка 1944 нью net
Здымак у вялікім памеры

2. Як бачна, на здымку 1941-га года (які, на жаль, ахоплівае не ўвесь горад) ніякай лініі праз сучасную Цэнтральную плошчу Маладзечна няма:
чыгунка 1941 нью net
Здымак у вялікім памеры

3. Я перанес гэтую лінію на сучасны здымак гугла:
чыгунка гугл нью net
Здымак у вялікім памеры

4. І на мапу г.Маладзечна:
чыгунка 2006 нью net
Здымак у вялікім памеры

Пра чыгуначную лінію, што праходзіла праз цэнтр я даведаўся раней, чым пабачыў нямецкія аэрафотаздымкі, з артыкулу на сайце "Рэгіянальнай газеты" пра геадэзіста Анатоля Талкачова, які працаваў у Маладзечна з 1952 года. Ён мімаходзь узгадвае: "[на планах 1950-х гадоў] праз Цэнтральную плошчу ішла стратэгічная чыгунка – на выпадак вайны."

Як бачым, стары геадэзіст трохі памыліўся - чыгунка была створана не на выпадак вайны, а непасрэдна падчас вайны. Да таго ж гэтую нібыта "стратэгічную" чыгунку разабралі ў канцы 1950-х, падчас забудовы сучаснага цэнтра горада з аблвыканкамам/палітэхнікумам.
Застаецца пытанне кім тады была створана гэтая чыгунка? Тут могуць быць толькі две версіі:
а) лінія пабудавана немацамі за часы акупацыі ў 1941-1944гг, як рэзэрвовая галіна чыгункі для дастаўкі грузаў на фронт у выпадку знішчэння асноўных шляхоў;
б) пабудавана саветамі за тры з невялікім месяцы пасля вызвалення горада (здымак, нагадаю, зроблены 14.10.1944) каб абысці разбураную бамбёжкамі станцыю.
Надпіс "neues Verbindungsgleis" на аэрафотаздымку можа азначаць, што правільная другая версія.

Апроч самой чыгуначнай лініі за перыяд 1941-1944 гадоў у раёне Бухаўшчына з'явіўся чыгуначны разваротны вузел (ці як там гэтая штука насамрэч завецца):

5. Здымак 1941:
раз'езд 1941 нью

6. Здымак 1944:
раз'езд 1944 нью

7. І сучасны гуглздымак, дзе бачна, што левая паўакружнасць чыгуначнай лініі захавалася да нашых дзён і ў раёне яе перасячэння з сучаснай вул.Лібава-Роменскай яшчэ можна разглядзець сляды засыпанага пераезду:
раз'езд 2006 нью

8. Вось як гэтае месца выглядае на фотаздымку:
IMG_4666

Акрамя гэтага вузла, я прайшоўся з фоцікам уздоўж ўсёй былой лініі, каб пабачыць магчымыя сляды насыпу ці нечага падобнага. Але і без пешай прагулкі на сучасным аэраздымку і на мапе бачна, што былая чыгунка трохі паўплывала на аблічча горада.

9. Вось, напрыклад, дамы на вул. Галіцкага стаяць строга паралельна былой чыгунцы, хаця ніякага насыпу там даўно няма:
галіцкага

10. Праўда на тэрыторыі бліжэйшага дзіцячага садка па лініі прысутнічае нейкае ўзвышша, але не факт, што яно штучнае:
IMG_2238

11. Дарожка, што вядзе ад вул.Буйніцкага да Палаца культуры, таксама ідзе паралельна зніклай чыгунцы:
да палаца

12. Гэтае месца на здымку:
IMG_2249

13. Каля піўзавода тая ж карціна - транспартны праезд паўтарае шлях чыгункі:
піўзавод

14. Дарэчы, у месцы дзе гэты праезд упіраецца ў існуючую лінію чыгункі, я пабачыў тры ў рад пірамідальныя штукі з бетона:
IMG_2355

15. Магчыма яны неяк звязаны са зніклай чыгункай:
IMG_2358

16. Самае ж цікавае, што яшчэ нейкіх 60 год таму гэтая чыгунка праходзіла наскрозь праз Цэнтральную плошчу, а цяпер нават цяжка ўявіць, што тут калісьці быў насып:
майстар фоташопа

Але гэта яшчэ не ўсё.

2. Зніклая чыгуначная лінія савецкіх часоў

Аказваецца, пэўны час пасля вайны каля Маладзечна існавала галіна чыгункі, якая злучала мінскую лінію з гродзенскай, без захода на станцыю Маладзечна. Першы з'езд быў у раёне Селівонаўкі, другі ў раёне Цюрлей і Рагаз.

17. На касмічных здымках можна пабачыць добра захаваўшыся насып гэтай лініі:
Селівонаўка разам проста
Здымак у вялікім памеры

18. Той жа здымак, толькі насып абведзены чырвоным:
Селівонаўка разам з лініяй
Здымак у вялікім памеры

19. На планах генштаба 1980-х гадоў гэтая лінія не паказана. Не ведаю, ці з-за таго, што яна была сакрэтнай, ці з-за таго, што яе ўжо ў той час разабралі:
лінія генштаб

У мяне ёсць думка, як-небудзь прайсціся па гэтаму насыпу і зафотаць якія-небудзь цікавосткі, калі яны канешне там будуць. Дарэчы сам насып добра бачны па правым баку, калі ехаць на электрычцы з Селівонаўкі ў Крыніцу, да таго ж рэшткі насыпу праходзяць праз вёску Раеўшчына, дзе я калісці рабіў рэканструкцыю электрычных ліній:)

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments