Вiталь Рудак (vital_rudak) wrote in by,
Вiталь Рудак
vital_rudak
by

Беларускі футбол, не пабаюся гэтага слова

Originally posted by vital_rudak at Уводны допіс
Здаровы былі, "як кажуць у народзе" (с)! Хачу прадставіць вам новую жж_суполку hit_and_run_by. Гэта будзе адкрытая камунна для людзей, што цікавяцца футболам ды і любымі іншымі відамі фізкультуры і спорту. Пісаць сюды можна ўсё, што заўгодна футбольна-спартова-фізкультурна-прыкольна-інфармацыйна-прагнозна-аналітычна-трэшовае з беларускім ухілам і пра ўвесь свет. Забароненыя рэклама і порна. (Калі гэта не порнамарафон, канечне: марафон = спорт, усё зразумела:)). Рабочая мова? Ды каму як зручна, па меншай меры чытаць аўтарскі калектыў можа на дзесяці мовах прыкладна, так што паразумеемся :) Ня ведаю нават, ці будзе гэта каму цікава. Але чым бы дзіця ня цешылася, як кажуць, за спрос ня б'е п*нос :) Таму запрашаю усіх, хто часам піша пра футбол ці проста цікавіцца тэмай - далучайцеся ў чытачы, у аўтары, глянем, што з гэтага ўсяго атрымаецца.

14.02 па мясцовым часе, паехалі! :)

БЕЛАРУСКІ ФУТБОЛ (Першы допіс не мог называцца ніяк інакш:)

І праўда ж, усе ведаюць, што:

Калі на поле выбягае голы мужык — гэта ангельскі футбол.
Калі ў суддзю ляціць шклянка з півам — гэта нямецкі футбол.
Калі пасля матча пі**зяць арбітра — гэта паўднёваамерыканскі футбол.
Калі ў гульца ляціць нож, відэлец, адвёртка ці іншы востры прадмет — гэта дартс ірландскі футбол.
Калі ў чэмпіянаце толькі два клубы лічацца фаварытамі і спрачаюцца за чэмпіёнства — гэта іспанскі ("Рэал" Мадрыд і "Барселона"), сербскі ("Партызан" і "Црвена Звезда"), грэцкі ("Алімпіякас" і "Панацінаікас") ці харвацкі ("Хайдук" і "Дынама" Заграб) футбол.
Калі крыху меней, чым усе клубы нацыянальнага чэмпіянату завуцца "Хапаэль" і "Макабі" — гэта ізраільскі футбол.
Калі пенальці забіваюць сальтам з разбегу — гэта фінскі футбол.
Калі па ходзе матча фанаты адной каманды скідваюць на поле мапед — гэта італьянскі футбол.
Калі заўзятары балеюць супраць сваёй каманды — гэта бельгійскі футбол.
Калі футбольны клуб, які прызнаны банкротам, выходзіць у паўфінал Лігі Еўропы, пры гэтым не атрымаўшы ніводнай паразы за ўвесь турнір і абыграўшы еўрапейскіх грандаў, то гэта партугальскі футбол ("Спортынг" Лісабон).
Калі ў краіне палова футбольных клубаў банкроты — гэта іспанскі футбол.
Калі ў краіне футбол па папулярнасці знаходзіцца ў канцы першай дзясяткі (пасля хакея, бейсбола і т. п.), але зборная ўвесь час выходзіць з групы любой складанасці на чэмпіянатах свету — гэта амерыканскі футбол.
Калі ў краіне футбалісты святкуюць гол так, што іх можна без іспытаў прымаць у МХАТ — гэта ісландскі футбол.
Калі ў гэтай краіне футбол па папулярнасці знаходзіцца напачатку першай дзясяткі (перад хакеем, боксам і да т.п.), але зборная ўвесь час не выходзіць з групы любой складанасці на чэмпіянатах свету, і толькі адзін раз выйшла з групы на чэмпіянаце Еўропы — гэта расійскі футбол.
Калі ў гэтай краіне футбол адзіная папулярная гульня, але зборная ні разу не прабівалася на ЧЭ праз адбор і толькі адзін раз на ЧМ — гэта ўкраінскі футбол.

А што такое беларускі футбол?

БФ — гэта найкруцейшыя галешнікі (часам і такое бывае), знятыя на мабільныя тэлефоны.



БФ — гэта адзін нармальны стадзік на ўсю краіну.



БФ — гэта адзін з самых вядомых суддзяў у свеце :)



БФ — гэта тое, што нас часам здзіўляе.



І, канечне, БФ — гэта ЁН :) Наш мэтр.



Працяг будзе, яго не можа ня быць. The Truth Is Out There :)
Tags: спорт, інтэрнэт
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments